Эротические рассказы

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік). Віктар КазькоЧитать онлайн книгу.

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік) - Віктар Казько


Скачать книгу
Не так даўно ў рукі грамадскасці трапіў дакумент, дзе распрацаваны падрабязны план гэтага палявання. Усё распісана, хто і за што адказвае, хто ўзначальвае групу «загоншчыкаў», хто групу захопу, за тыя ж самыя дубінкі – тэхнічныя і механізаваныя сродкі палявання. Народ і партыя – адзіныя. Не хочаш, а мусіш гаварыць заклікамі. Чаго ж толькі варта гэта адзінства, калі нават камуністы камуністам хлусілі ў вочы. Цяжка ж паверыць, каб сам авангардны авангард, айцы горада не ведалі, што будзе заўтра, каб план таго палявання склаўся без іх удзелу. Але дапусцім на хвіліну, што гэта так: не ведалі, абышлі іх. Тады другое пытанне: чаго ж варты такі авангард, ці рэальная яго ўлада? I хто правакатар? Дзе і хто такі поп Гапон? Пытанні, пытанні, пытанні. Яны ўжо нам надакучылі. Сапраўды, адзін дурань можа задаць столькі пытанняў, што ніводзін разумнік не адкажа. Але нешта занадта гаваркіх ці то дурняў, ці то разумнікаў распладзілася. Хто іх толькі напладзіў? Чым вінавата гэта зямля, што такі багаты на іх ураджай? Чаму такое атрутнае насенне, з чыёй рукі лягло ў зямлю?

      Пытанне правакацыйнае, казана было ўсім. I людзі пайшлі. Пайшло да могілак законапаслухмянае насельніцтва горада Мінска. Ішлі беларусы, жыхары самай стабільнай рэспублікі ў краіне, ведаючы аб гэтай сваёй стабільнасці, вернасці ўстоям. Апора і надзея гэтых даўніх устояў, якія крыху, праўда, як ужо было казана, пахіснуліся пад націскам свежых вятроў. Вятроў з Масквы і ад сваіх суседзяў-прыбалтаў. Вось таму два апошнія тыдні, што папярэднічалі гэтаму шэсцю, былі поўныя газетнай істэрыі, ішло цкаванне інтэлігенцыі, работнікаў культуры, канкрэтна – трох творчых саюзаў, якія выступілі заснавальнікамі рэспубліканскага гісторыка-асветніцкага таварыства памяці ахвяр сталінізму «Мартыралог Беларусі»: Саюза пісьменнікаў, Саюза кінематаграфістаў, Саюза мастакоў. З газетных старонак, у працоўных аўдыторыях іх абзывалі групай самазванцаў і пенаю, у лепшых традыцыях застойнага часу пыталіся: чый хлеб яны ядуць, абвінавачвалі, што занадта ўжо адукаваныя, кніжкі, маўляў, чытаюць, а вось працоўнаму чалавеку ад станка няма калі ды і навошта чытаць. То быў таксама час Быка, няўчассе, калі ваяўнічае невуцтва ганарыцца гэтым сваім невуцтвам.

      Такім вось чынам і тонам той-сёй у рэспубліцы спрабаваў зацэментаваць расколіны ўстояў, так убіваўся клін паміж працоўным класам і інтэлігенцыяй. Так айцамі горада пеставалася і спелілася правакацыя. I не толькі правакацыя. Сумна вядомае кожнаму з нас: народ і партыя – адзіныя. А ўсе астатнія – пена, адшчапенцы, ворагі. Ату іх, ату. Даеш новае, часоў перабудовы і галоснасці, мілае-мілае апаратнаму сэрцу і вуху паляванне на ведзьмаў. У адзіны механізавана-бранявы кулак нябачнага, выкрытага і сёння паляўнічага збіраліся ўсе сілы. I кулак гэты ўсёй сваёй афіцыйнай магутнасцю павінен быў абрынуцца на беларусаў у навучэнне ўсім іншым, каторыя ўжо стварылі народны фронт і ўздумалі крочыць яшчэ далей, невядома нават куды. Грузіны дык, пэўна, у крывавую нядзелю дзевятага красавіка. Ці не меркавалася адзначыць


Скачать книгу
Яндекс.Метрика