Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік). Віктар КазькоЧитать онлайн книгу.
і попелу, і нават будучая, невядомая яшчэ сёння – мае ўсе падставы: па храпе яго, па храпе. I твар яго сапраўды як конская, калгаснага мерына храпа, не прамахнешся. Такім ужо ўдаўся, у бацьку ці маці пайшоў. А мо той жа пан ці хто з яго роду паспрыяў, з другога берага падкраўся да бабулі ці маці. Пародзісты твар, з такім ілбом і думаць шырока і зямлю араць прывольна, не з кулачок, зморшчаны, як у іншых, а прасцяг і воля. За плугам, за касою ці пры сякеры – добра пот збіраць, і думку запасіць добра. I твар гэты ягоны скрозь гады вайны, ударніцтва, узліванне да самага апошняга часу застаецца захаваным. Не сапсаванымі аказаліся да самага адыходу і вочы, ясныя і празрыстыя, як часоў князя Ігара яшчэ, пэўна, крынічка, што б’е непадалёк ад яго хаты пры высокім беразе Пцічы і струменіць у Пціч; не дае згінуць старажытнай рэчцы, памятае і захоўвае і след коней дружыны Ігаравай. Плоць, цела Канстанціна Васільевіча ўсохла, спрацавалася ў калгаснай збруі. Ногі адняліся і ўкараціліся, абвіслі, не трымаюць цела, адмаўляюцца яму служыць. А рукі дужыя, кулакі – кожны з пуд і як бы, здаецца, відушчыя на сконе веку, так праглядваюць з іх сінеўздутыя жылы. Але здатныя гэтыя рукі трымаць толькі мыліцы ды шырынку расшпіліць, каб хлопца дастаць, колішняга хлопца. Грэшны, і ляцяць, ляцяць у яго камяні.
Жыць яму заставалася роўна гадзіна. I стаяў на тую гадзіну Канстанцін Васільевіч на сваіх кастыльках, як з’езджаны конь аб чатырох нагах, на пачатку вясны дзевяноста другога года сярод свайго занядбанага падворка, каля хаткі на курыных ножках, і ўсё вакол хаткі было падобна яму. Аднаго з ім веку, аднаго ладу хаткі былога панскага чалядніка. Праўда, шмат чаго з яго падворка за час савецкага чалядніцтва і знікла, прапала. Праваліўся і зраўняўся з зямлёй пограб, у якім ён некалі ва ўсякую пару года захоўваў «лёды» – замарожанае ў кругах малако. Зведзена з хлява і сама кароўка, каторая давала тое малако. На кастыльках з касою на сенажаць не выйдзеш. Ні ў яго, ні ў яго старой ужо няма сілы трымаць карову. Таму і ржавела пад сінім небам, сыходзіла кроўю саламарэзка. Бабіна ступа і начоўкі гнілі проста ўжо таму, што былі непатрэбны. Хлеб елі казённы, магазінны. Бялізну ў начоўках не замочвалі, дачка мыла яе ў горадзе на пральнай машыне.
Квактала, шорпала вакол Канстанціна Васільевіча Ганна Паўлаўна ў чорных бурках на босую нагу, баялася, што прастудзіцца, хаця і ведала, што на здароўе даравана яму адна толькі хвіліна, сама ж пазвала прыехаць на развітанне са старым сына і дачку. Угаворвала ісці ў хату. Але ён не адгукаўся на ўсе яе ўгаворы. Быў глухі да суседзяў, бабулек, яго равесніц, што без патрэбы выкідваліся з хат, сноўдалі па падворках: адзінае – дасведчыцца, адышоў ужо ці яшчэ мучыцца.
А ён зусім і не мучыўся. А калі і мучыўся, то не іх зямнымі мукамі. Быў, як кажуць, пры розуме і цвёрдай памяці. Прымаў і збіраў камяні. Трэба сказаць, што і гэта было яму не цяжка. Камянямі семдзесят гадоў былі засеяны і калгасныя палеткі, і яго прыватныя соткі. Камяні ці самі раслі на гэтай зямлі, ці падалі з неба. Восенню іх збіралі, разорвалі поле,