Эротические рассказы

Неруш. Віктар КазькоЧитать онлайн книгу.

Неруш - Віктар Казько


Скачать книгу
і ліп, дагледжаных, чыстых, у якіх не захавалася ўжо, пэўна, і памяці аб лесе. Мацвей улоўліваў гэтую іх памяць-сум з цяжкасцю, нешта было ад яе толькі ў змроку, што прыпаў да лап дрэў, да цьмяных чыгунных кратаў, якія аберагалі карані дрэў. А ад вуліц, людзей, аўтамабіляў, што чаўнамі слізгацелі па чорным асфальце, ад вечаровай святочнасці і зыркасці гарадскога жыцця, адначасова адкрытага і патаемнага, сыходзіла нешта даўняе і добрае, добра знаёмае Мацвею. Але што ж менавіта – гэтага ён не мог вызначыць. Ён сам быў яшчэ ўвесь у сабе, у сваёй размове з Шахраем, у недалёкім, але неадступным мінулым, ад якога праг і не мог уцячы, не мог узяць разбегу, каб нырнуць у глыб сваёй памяці і таго шчымліва добрага, адкуль мо і пачынаўся гэты паўзмрочны зараз горад, што ён хаваў цяпер у сабе, чым ён не хацеў падзяліцца з ім, Роўдам.

      I ён аддаўся гораду, здаўся яму, спадзеючыся на яго літасць і наблажлівасць на сходзе дня. I Мацвей адчуў, што яму амаль што хораша. Горад быў вялікі, вуліцы бясконцыя, і часу наперадзе, здавалася, бясконца багата, час нібы спыніўся, дзесь парваўся ён і таксама ўжо не спяшаўся, вылучыўшы горад ад астатняга свету, такім чынам, горад як бы набыў аўтаномію і самастойнасць. Мацвей падумаў аб гэтым мімаходзь як аб нечым староннім, нібы гэта і не ён ішоў па горадзе. З той жа адрачонасцю ён яшчэ падумаў: калі толькі горад паспеў так вырасці! Ён жа ведаў яго амаль што вясковым, утульна-хатнім, дзесь на ўскраіне, у Паўночным ці Заходнім пасёлку, жылі, здаецца, яго родзічы, а здаецца, проста знаёмыя, ён, Мацвей, спыняўся ў іх, здзіўляўся іх амаль вясковаму жыццю, як яны летам пасля працы бралі кошыкі і вёдры і беглі ў лясок, што хмызамі падыходзіў да самых іх платоў, па грыбы ці па ягады, як яны па-вясковаму брынькалі вёдрамі каля калонак з вадой і якая ціша панавала там удзень. Усё гэта раптам знікла: хмызы, калонкі, кошыкі, вёдры, цішыня – як і не было нічога.

      У адзін час успенілася, закіпела, завіравала ўсё і працягвала віраваць і кіпець ужо безупынна. I ён цяпер нібы апынуўся на самым грэбені гэтага вірлівага патоку. Людская плынь закалыхала яго, размякчыла, распесціла душу, ён як быў і не ў вялікім горадзе і наогул не ў горадзе, а плыў у спякотны дзень па чоўне па княжборскіх, разамлелых на сонцы старыцах. Ён унікнуў шуму менш, і цішыня была вакол, ледзь-ледзь пакалыхвалася неба, што ляжала ў чорнай вадзе, белымі і жоўтымі зоркамі ззялі на вадзе і ў небе даверлівыя гарлачыкі. Човен насоўваўся на іх, вуркочучы тапіў іх, але яны вынырвалі зноў ужо за кармою, свежыя, як з марозу. I плёскала яму ў спатнелы твар вадою Алена, чэрпала жменяю і срэбнымі, жывымі кроплямі акрапляла лоб і шчокі. I яму было смешна, ён і сам не ведаў – чаму, як не ведаў, куды і навошта плывуць яны, ублытваюцца чоўнам у лозы, рызыкуючы перакуліцца, выблытваюцца, але лаза ўсё роўна не адпускае іх, бяжыць за імі, чапляецца лісцем і голлем за твар і плацце, нібы прагне спыніць іх. А яны не хацелі і не здольныя былі спыніцца. Човен дзеда Дзям'яна бег сам, і невядома, куды б яны прыплылі ў той дзень, калі б Алена раптам не перастала плёскацца, замерла на носе, замёр і ён, узняў вясло, але так і апусціў яго ў ваду. Алена плакала. Дрыжалі кроплі на павеках і ў яго, але


Скачать книгу
Яндекс.Метрика