Эротические рассказы

Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік). Анатоль КудравецЧитать онлайн книгу.

Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) - Анатоль Кудравец


Скачать книгу
Сцяпан! Здаецца, і ў Цераболі ўсё зрабілі, каб узяць, а не ўзялі. Выслізнуў. І тут маглі праспаць… Бач, да дзяцей пацягнула сволач. Пацягне, мы гэта ведалі. Вось ён, колькі тут – дзесяць, пятнаццаць метраў?.. Трое сутак прымусіў мерзнуць, падла. Але дачакаліся. Лепшай удачы не дажджэшся!.. Цікава, здагадваецца ён пра засаду ці не? Канечне, не. Калі б здагадваўся, не падстаўляўся гэтак адкрыта, спіной, у куфаечцы… без аўтамата…

      Чарга была кароткая і злая. Прашытая дзясяткамі куль куфайка на Сцяпанавых плячах проста ўліпла ў цела. Здавалася, што гэта і не кулі прайшліся, а дождж касым наваротам сыпнуў жменю кропель, пакінуўшы на куфайцы часты шнурок ад правага пляча да паясніцы і ніжэй.

      Сцяпан яшчэ змог развярнуцца, каб глянуць на свае тры ромбікі, на тры белыя акны, і ткнуўся плячом у снег.

      Валодзя ўсё гэта бачыў. Ён бачыў і тое, як касая дошка ў франтоне ад’ехала ўбок яшчэ больш і ў шчыліну высунуўся чорны ствол аўтамата. Стралялі адтуль.

      Ён чакаў.

      І дачакаўся.

      Дзверы хаты раптам адкінуліся, быццам іх выбілі нагой, і на вуліцу выскачылі двое з аўтаматамі, у белых форменных кажушках. Яны схапілі Сцяпана за руку, перавярнулі на спіну. Ён, мусіць, яшчэ дыхаў, бо адзін з двух прыставіў дула аўтамата да разяўленага рота і націснуў на курок.

      Той чаргі Валодзя не пачуў. Яна злілася з яго кулямётнай – глухой і зацята доўгай. Густое рэха падхапіла і панесла яе па лесе. Валодзя глядзеў над прыцэлам і бачыў, як падскочыў угору адзін белы кажушок, потым другі і як яны вяла, быццам замарожаныя, сталі класціся на снег побач са Сцяпанам…

      Кулямётная чарга сарвала з елкі коршака, і ён плаўна пайшоў над полем. Знізу Валодзя ўбачыў, які ў яго шырокі размах крылля і якое прыгожае пер’е – жоўта-белае спадыспаду, з круглымі чорнымі разводамі, як у бабы на святочнай спадніцы.

      Як і ў тыя разы, коршак крута развярнуўся над полем і паляцеў у лес.

      А з хаты з голасам выбягалі хлопчык і дзяўчынка.

      Каця і балабончык

      Не ведаю, што прывяло мяне ў гэтую краму. Нікуды не спяшаўся, што бывае рэдка, угледзеў шыльду над дзвярыма і зайшоў.

      І цяпер, як і дваццаць гадоў таму, тут прадаваліся тканіны – тое, з чаго можна пашыць усё, – ад цёплых, на самую зацятую зіму, мужчынскіх паліто да далікатных, празрыста-вуалевых прадметаў жаночага інтыму. Іх і «прадметамі» мог назваць хіба што нейкі зачарсцвелы казённік – такое ўсё яно лёгкае, пушыстае, начное…

      Самыя нечаканыя колеры і іх камбінацыі – ад спакойна-прыглушаных да крыкліва-яркіх – вялі ўкруга сцен крамы, нешта абяцалі, на нешта намякалі…

      Некалі, нашмат маладзейшы, адзін раз я быў пакупніком гэтай крамы – адважыўся купіць адрэз чорнага бастону на выхадныя штаны. Нехта з сяброў звёў мяне з паважным кравецкім аўтарытэтам – невялічкім рухавым чалавекам. Ён і пашыў мне з таго дарагога бастону модныя штаны-дудачкі. Бачыў іх на сабе я адзін толькі раз, у час генеральнай прымеркі перад шырокай, трыльяжна раскінутай люстэркавай прасторай. Аказваецца, калі чалавек хоча ведаць усё пра сябе, ён павінен навучыцца бачыць сябе не толькі


Скачать книгу
Яндекс.Метрика