Навелы. Андрэ МаруаЧитать онлайн книгу.
чаго вы ўзялі?
– Сама не знаю… Нейкая ёсць у вас узбуджанасць, раздражнёнасць, ад незанятасці ці што… І ўсё ж, Антуан, вы той самы Кеснэ з Пон-дэ-Лёра, чалавек энергічны, гаспадар… І вы жывяце тут, далёка ад прывычнай справы, ад вашых сяброў… Я добра ведаю, што вы ўсё падпарадкавалі густам вашай жонкі. Але не можа быць, каб вы не шкадавалі аб гэтым?
– Магчыма, спачатку, калі выехаў, і сумаваў крыху. Але я знайшоў сабе тут іншае поле дзейнасці. Я заўсёды захапляўся гісторыяй… Я працую… Апублікаваў некалькі кніг, якія мелі пэўны поспех.
– «Пэўны поспех»? Яны мелі надзвычайны поспех, Антуан, гэта – выдатныя кнігі… Асабліва ваш «Людовік Адзінаццаты»…
– Вы іх чыталі?
– Каб я ды не чытала! Мо сто разоў… Спачатку таму, што, як і вы, люблю гісторыю… А потым шукала ў іх вас. Я ніколі не была раўнадушнай да вас, Антуан… Вы – цудоўны пісьменнік… Не, не, я не перабольшваю. Мне было нават прыкра, калі за абедам Франсуаза не прамовіла ні слова пра творчы бок вашага жыцця… Разы два мой муж прабаваў загаварыць аб вашых кнігах, Франсуаза яго спыніла. Па-мойму, яна павінна ганарыцца вашымі кнігамі…
– А чым тут асабліва ганарыцца?.. Яно то праўда, што яна не цікавіцца маімі работамі гэтага кірунку. Яна больш чытае раманы. Затое ў сваёй галіне сапраўдны мастак: умее трапна выбраць гарнітур, навесці парадак у садзе… Уявіце сабе, тут кожная кветачка, кожны кусцік дагледжаны ёю асабіста… З таго часу як крызіс закрануў Пон-дэ-Лёр і нашы прыбыткі намнога ўпалі, Франсуаза ўсё робіць сама.
– «Франсуаза ўсё робіць! У Франсуазы выключны густ!» І што смяшней за ўсё, ён у гэта верыць!.. Ах, які вы непераборлівы чалавек, Антуан! Я ж ведала Франсуазу дзяўчынкай… Тады ў яе не было ніякага густу… альбо не, была прагнасць да розных цацак, бляшак, аздоб… Нешта манернае, штучнае… Гэта вы яе выхавалі, прывучылі да хараства ліній строгіх, натуральных, да парадку… І што самае галоўнае, гэта вы далі ёй сродкі, каб яна магла жыць, не абмяжоўваючы сябе… Яе вячэрняе плацце – прыгожае, якраз па фігуры, але не забывайце, мілы мой, што гэта плацце ад Скіпарэлі… А там лёгка праявіць густ.
– Вы памыляецеся, Сабіна… Гэта плацце Франсуаза пашыла сама разам са служанкай.
– Дзіва што! Хто вам дасць веры! Даражэнькі Антуан, не расказвайце падобных баек жанчыне… Ёсць тэхнічныя тонкасці – розныя вытачкі, складкі… Апроч таго, атэлье Скіпарэлі ахоўвае свае сакрэты: спалучэнне залацістых гузікаў са стракатым барвенкам могуць вынайсці толькі там… Але гэта не мае значэння…
– На жаль, гэта мае большае значэнне, чым вы думаеце… Я вам сказаў, прыбыткі нашы зусім не тыя, што былі раней… Далёка не тыя! Пон-дэ-Лёр не дае мне нічога, і Бернар піша, што гэты спад можа цягнуцца некалькі год… Ну, кнігі мае разыходзяцца нядрэнна… Я надрукаваў некалькі артыкулаў… Але гэтага мала, каб бедная Франсуаза магла заказваць плацці ў модных атэлье.
– Тады гэта цуд, даражэнькі Антуан… Цуд, недаступны розуму… З пашанай схіляю галаву… Між іншым, я заўсёды адчувала прыхільнасць да Франсуазы… Толькі ніяк не магла зразумець, чаму