Эротические рассказы

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча. Людміла РублеўскаяЧитать онлайн книгу.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
самога трэба вінаваціць. Упадабаў расцвельваць невукаў псеўдафіласофскімі гутаркамі… Самому весела, а дурні ўсё ўсур’ёз прымаюць. І кот з вусамі, а ганяецца за мышамі.

      Пранціш ганарыста выпрастаўся, усміхнуўся зухавата.

      – Няхай пан паручнік не сумняецца, выканаю як найлепей! А каму перадаць ліст?

      – Ягонай мосці, пану суддзі Міхалу Юдыцкаму, асабіста ў рукі.

      Пан паручнік пасля нейкі час гадаў, ці яму падалося, ці ягоны падначалены, бясстрашны пан Вырвіч сапраўды збялеў і разгубіўся, калі пачуў адказ на зусім простае пытанне? Але на вуліцы завішчэла нейкая дзеўка, зараўлі п’яныя галасы… І чарадзейны падхаружы вылецеў у пана Малішэўскага з галавы, як злятаюць воляю першага ж ветрыка пухнатыя парушынкі з лысай галавы дзьмухаўца.

      Раздзел першы. Даклад прафесара Лёдніка

      Зала Віленскай акадэміі была напоўненая вучонымі людзямі, бы куфэрак ліхвяра – чужымі манетамі. Здавалася, ад назапашанай тут мудрасці багавейліва трымціць нават паветра. Праўда, чамусьці да багавейлівасці адчуваўся ладны дамешак зусім іншага пачуцця. Праз высокія вокны шчодра прасявалася святло сонца, не ў змозе пазалаціць строгую вопратку, драўляныя лаўкі ды насцярожаныя позіркі.

      – Такім чынам, той шлях, які пазначыў Вязалій, аддаючы перавагу досведу і практычнаму спазнанню анатоміі, аказаўся куды больш плённым, чым шлях Галена, які вывучаў анатомію чалавека на трупах жывёлаў, што не ёсць ідэнтычным.

      Голас дакладчыка, высокага фанабэрыстага пана ў чорнай прафесарскай мантыі і акуратным белым парыку, з драпежным носам, цёмнымі пранізлівымі вачыма і пагардлівымі вуснамі, гучаў упэўнена, як у пераможнага вайскаводцы. Хаця слухачы – шмат хто ў чорных сутанах – пазіралі на пана за кафедрай хто з жахам, хто з гневам, хто са шчырым здзіўленнем, як на жаўнера, які адзін бяжыць супраць цэлай арміі, узброены нават не вогненным мячом, а звычайнай шабелькай. Ад некаторых імёнаў, якія называліся, прысутных ажно перасмыкала. Той-сёй дык і жагнаўся. Дакладчык жа захоўваў непарушны спакой. Не звярнуў аніякае ўвагі, і калі цяжкія дубовыя дзверы прыадчыніліся, і ў залу асцярожна ўвайшоў малады драгун, чый русявы чуб зухавата выбіваўся з-пад шапкі, пры левым баку пагрозна паблісквала шабля, а чырвоныя боты нахабна рыпелі і цокалі па каменнай падлозе падкоўкамі. Іншыя вучоныя мужы незадаволена заазіраліся на прыпозненага наведніка, якога аніяк нельга было западозрыць у любові да прыродазнаўчых навук, хутчэй у тым, што зараз утворыць шляхецкага шуму. Але малады чалавек сціпла прысеў на апошнюю лаўку аўдыторыі, каля таксама нечаканых слухачоў – кабеты ў кунтушыку з цёмна-зялёнага шоўку, уздетым на светлую сукню, у парыку, прыкрашаным толькі зялёнай стужкай, і цемнавокага хлопчыка гадоў пяці ў нямецкім касцюмчыку, страшэнна важнага і сур’ёзнага. Па-праўдзе, кабета ў сціплым, але густоўным уборы магла апрануць радно альбо сает з залатой парчы, і аднолькава падавалася б казачнай каралевай. Такую велічную прыгажосць не псавалі нават гады – слухачка была не юнай, але час ад часу


Скачать книгу
Яндекс.Метрика