Эротические рассказы

Сутарэнні Ромула (зборнік). Людміла РублеўскаяЧитать онлайн книгу.

Сутарэнні Ромула (зборнік) - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
в эпоху Великой Французской революции».

      Дождж суцішваўся, хаваючыся ў маладой лістоце, як падлетак, які нашкодзіў, накрычаў, а тады крадма залез на гарышча роднай хаты, спалоханы сваім свавольствам і пакрыўджаны на свет, які за гэтае свавольства неадменна пакарае.

      Алесь Вяжэвіч ад дажджу не бараніўся ніколі – гэта быў ягоны сябар і брат, гэтак жа, як вецер ці снег. Паэт мусіць адчуваць роднасць з вольнымі стыхіямі! Таму і ішоў зараз у Татарскі канец Менска, дзе на кватэры ў Аўтуха Папара збіралася студэнцкая грамада, шчодра вымачаны «вольнай стыхіяй» – хаця дождж ужо ператварыўся ў незаўважную імжу, з валасоў капала, а з чаравікаў пры кожным кроку вылівалася халодная вада. Алесь шыбаваў, горда закінуўшы галаву. І, вядома, і ценю думкі не ўзнікала, што выглядае ён смешнавата і нават жаласна – пінжак, абвіслы ад вады, доўгі чуб прыліп да лба… А побач шкандыбае, схаваны пад кяпуркаю з вялікім брылём, наставіўшы каўнер скуранкі так, што вушы схаваліся, жыўчык П’янкоў. Хведар, як заўсёды, размахваючы рукамі, не пераставаў бубнець:

      – І нашто перціся было ў самую залеву? Перачакалі б ва ўніверсітэце… Не хапала застуды ў самую сесію…

      – Не цукар, не размокнем! – адрэзаў Алесь. – Калі застудзімся – дык у таты майго спірытусу мора, з бальнічных запасаў. Ляснуць па кубку – і ўсё. А тырчэць ва ўніверсітэце, які спаганены прысутнасцю гэтага чарнасоценца…

      П’янкоў, шмаргануўшы носам, асцярожліва папытаўся:

      – Слухай, Алесь, а чаго ты так Корб-Варановіча ненавідзіш? Не, я сам яго не выношу, і ўсе сумленныя беларусы… Але ж цябе проста перасмыкае пры найменшай згадцы пра яго. А мы ж напачатку, між іншым, думалі, што ты ягоны сваяк. Ты ж да яго падобны, як два яблыкі з адной яблыні, толькі ў цябе валасы светлыя, а ў Варановіча – цёмныя. А вось бацька твой з ім дык увогуле – дзве кроплі вады… Можа, нейкія рахункі ў вас з ім асабістыя?

      Хведар прагна чакаў адказу, нават ягоны худы твар, здавалася, яшчэ больш выцягнуўся. Алесь злосна фыркнуў:

      – Калі б я ведаў, што ў ва мне ёсць частка ягонае крыві, я б яе сам сабе выпусціў! Я яго як класавага ворага ненавіджу! Яго продкі, між іншым, панамі ў маіх прадзедаў былі. На стайню, як відаць, пасылалі. І багацця мелі нямерана, пасля, праўда, зусім згалелі. Але ж сутнасці сваёй гнілой не змянілі! Паглядзі, як ён часам трымаецца – быццам роднага брата забіў, і цяпер сумленне заглушыць хоча.

      – Я-асна… – працягнуў сябрук. – А да Язэпа Лёсіка як ты ставішся?

      – Спадар Язэп сапраўдны беларус! – прасвятлеў твар Алеся. – Паболей бы такіх!

      – А Вацлаў Ластоўскі табе як? Кажуць, ён масонам быў… Ты чуў штосьці пра гэта?

      Вяжэвіч страсянуў з валасоў дождж.

      – Можа, і быў… У яго пярсцёнак такі дзіўны ёсць, на мезенцы носіць. Пры царскім рэжыме людзі блыталіся, кожны па-свойму да рэвалюцыі ішоў. Вось мой бацька, напрыклад, з эсэрамі калісьці звязаўся… Толькі пра гэта, браце, вядома, нікому не расказвай. Бацьку і так цяжка. Праца ў яго цяпер – не кожнаму па сілах, у турэмнай


Скачать книгу
Яндекс.Метрика