Эротические рассказы

Ланцуг (зборнік). Андрэй ФедарэнкаЧитать онлайн книгу.

Ланцуг (зборнік) - Андрэй Федарэнка


Скачать книгу
Аддам, і ўсё», – вырашыў Вінярскі. – Можна і тут разабрацца, – сказаў ён, хоць хлопец пакуль і не прапаноўваў яму ніякіх разборак.

      Паехалі, не бойся. Тут недалёка. Я проста хачу з табою выпіць і пагаварыць.

      – Паехалі дык паехалі…

      У аўтобусе, што вёз іх у цэнтр, Вінярскаму было ніякавата. Ён пабойваўся, што ў аўтобусе бялявы будзе гучна гаварыць сваёй беларускай моваю, з п’янаватай смеласцю, і на іх пачнуць азірацца. Усё амаль так і выйшла. Праўда, хлопец не гаварыў – ён спяваў. Глядзеў у акно, думаў пра сваё, потым даволі прыемным голасам, але гучна – так, што, сапраў-ды, людзі азіраліся, пачынаў:

      Ці помніш ты, Жана, шчаслівы мамэнт…

      Колькі хвілін маўчаў, і зноў:

      Як граў раз у дудку нябожчык Вінцэнт…

      I яшчэ праз колькі хвілін, думаючы пра сваё:

      А Нёман спакойна, спакойна дрыжа-аў,

      I месячык ясны на нас пазіраў.

      Хвілін праз колькі ўсё паўтаралася. Ён і ў аўтобусе, як і на могілках, трымаў сябе свабодна, і, было відаць, што яму ўсё роўна – глядзяць на яго ці не.

      Урэшце аўтобус спыніўся каля цырка; Вінярскі з хлопцам перабеглі на чырвонае святло праспект і пайшлі ўверх, да Дома афіцэраў. Не даходзячы да метро, бялявы павярнуў на прыступкі, што вялі да прыгожага невялікага доміка з вежай-шпілем над дахам па адзін бок і з купалам – па другі. Вінярскі, які ўвогуле ніколі не быў ахвотнікам цягацца па розных кавярнях і барах, не ведаў, што тут; думаў, калі глядзеў на гэты домік з акна тралейбуса, што гэта – нейкая старая царква, пераробленая, відаць, у музей.

      – Гэта што: царква ці музей? – спытаў ён, калі бялявы ўжо браўся за ручку дзвярэй.

      – «Мутнае вока», – коратка адказаў той.

      Бялявы і ў гэтым «мутным воку», як і паўсюль, аказаўся чалавекам сваім. Пагаварыў з вахцёркаю, спытаў, ці працуе Тамара, куды знік нейкі Раман, урэшце кіўнуў Вінярскаму – пайшлі, туды, адкуль з-за дзвярэй чуўся гоман галасоў.

      Пачакай, – прытрымаў яго за руку Вінярскі. – Я доўга не буду. Можна тут… не скідаць куртку?

      Як хочаш. Табе ж горш— тут душна. А тое, што свіснуць могуць – дык гэта запраста…

      У невялікай прадаўгаватай зале з маленькімі паўкруглымі акенцамі гарэла святло. Народу было шмат, некаторыя курылі, а гаварылі, здавалася, адразу ўсе, хто тут быў. Бялявы гаспадарскім вокам прабег па століках.

      – Васіль! – пачуўся з кутка радасны, хрыплаваты голас. – Сюды!

      З-за століка ў глухім кутку падняўся мужчына і шырока раскінуў рукі, нібы падрыхтаваўся для абдымкаў.

      – А, Сымон, – сказаў бялявы, падышоў, але ў абдымкі не палез, проста падаў мужчыну руку.

      Вінярскаму нічога не заставалася, як падысці і зрабіць тое ж самае. Мужчына, моцна сціскаючы яго пальцы, пільна і строга гледзячы яму прама ў вочы, робячы пасля кожнага слова паўзы, з паважнай урачыстасцю назваў сваё імя, імя па бацьку і прозвішча (Вінярскі запомніў толькі імя – Сымон; як і потым, згадваючы гэты дзіўны вечар, колькі ні сіліўся, так і не змог успомніць ні прозвішча, ні імя па бацьку гэтага чалавека).

      Калі


Скачать книгу
Яндекс.Метрика