Эротические рассказы

Нічые (зборнік). Андрэй ФедарэнкаЧитать онлайн книгу.

Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка


Скачать книгу
за Семежава палонных чырвонаармейцаў і «адпускаць» (потым знаходзілі непрыхаваныя трупы «адпушчаных»); «і гэты ўцёк, – і як яны так спрытна ўцякаць налаўчыліся?» – са смехам расказваў потым, Чайка сам чуў. Паміж сабой ніколі яны такой тэмы не закраналі, і нявінназеленавокі забойца, канечне, адзначаў у Чайку яшчэ і гэта – уменне не пераступаць мяжы.

      – Дык жыве Беларусь? – пасміхнуўшыся, спытаў Мірановіч, які выдатна ведаў любоў кампалка да падобных атрыбутаў і рэдка не скарыстоўваў магчымасці лішні раз падкалоць.

      – Жыве, жыве, – адказаў кісла Чайка. – Там недзе гэты… як яго, Мірончык. Сарваўся я з ім трохі… Далажыў ён?

      – Далажыў. Сядзіць у каталажцы. Што гэта ты на яго палкана спусціў? Ён во хлопец. Мы з ім пры Балаховічы ў Тураве жыдоў патрашылі…

      – Дык што – можа, выпусці яго?

      – А сам не хочаш?

      Чайка крутнуў галавою – не хачу. Павярнуўся ісці, Мірановіч прытрымаў яго.

      – Можа, гарбаткі? Ці па сто? – паляпаў па біклажцы на рамяні.

      – Мне цяпер хоць па дзвесце…

      Зайшлі ў той самы клас, дзе з раніцы Жаўрыд са штабам прымаў веставых. Два афіцэры, стоячы каля акна, глядзелі на плошчу і спрачаліся аб нечым, штосьці адзін аднаму даказвалі… Убачыўшы старшых камандзіраў, разам змоўклі, казырнулі і паспешліва выйшлі, ціха прычыніўшы за сабою дзверы.

      – Дзе два беларусы, там абавязкова тры партыі, – сказаў Мірановіч. Адчапіў ад рамяня біклагу. – Табе ў накрыўку?

      – Мне так.

      Адпіў пару добрых глыткоў (каньяк, дзе яны яго дастаюць толькі?).

      – Не многа? – спытаў, вяртаючы біклажку.

      – Ды пі, шчасце такое…

      Чайка зняў мокрую фуражку, абтрос, кінуў на стол. Стомлена прысеў на нізкую парту, падкурчыўшы ногі. Ад каньяку, ды яшчэ калі закурыў, паплыло ў галаве… І Мірановіч, таксама прылажыўшыся да рыльца, таксама запыхкаў папяросаю. Стоячы спінаю да Чайкі, пазіраў у акно на, як ён выказаўся, «братанне».

      – Мірановіч, – ціха сказаў Чайка, калупаючы падцёк фарбы на вечку парты, – Мірановіч, ты ведаеш, з чатырох дазораў не было ніводнага людскага, адзін усяго, там хлапчук стаіць… Вось. Я к таму гэта, – казаў ён без усялякай сувязі, – што мы ўляпаліся ў нейкае глупства… Табе не здаецца?

      – Хіба? А Жаўрыда паслухаць, дык наадварот – становішча ў нас з усіх бакоў пераможнае, эўрапейскі розгалас…

      – Чырвоная ануча для быка! Вось што такое для бальшавікоў гэты розгалас. Вельмі хутка яны пачнуць разбірацца, што ў іх тут робіцца пад бокам, і хопіць палка пяхоты і пары гармат, каб змяшаць нас у гэтым Семежаве з зямлёю… Табе не здаецца?

      – А я хрышчуся, калі мне здаецца, – сказаў Мірановіч, раздзяляючы словы. – І, у адрозненне ад некаторых, за Беларусь мне і з зямлёю змяшацца не страшна…

      Ён павярнуўся, і Чайка не паверыў сваім вачам – перад ім стаяў сур’ёзны Мірановіч; праўда, адзін міг усяго… Як бы на чым саромным злоўлены, як бы апраўдваючыся за гэтую сур’ёзнасць, дадаў развязна:

      – Жартую, Чайка! Дык


Скачать книгу
Яндекс.Метрика