Нічые (зборнік). Андрэй ФедарэнкаЧитать онлайн книгу.
дзе быў тапчанчык, засланы латуннем. Перш абмацаў, тады апусціўся на яго.
– Мо і яго пасадзі, Даніло? – прапанаваў нясмела; ён жа гаспадар якніяк, а тут чужы чалавек.
– Гэтага? Пастаіць… Ён табе сам яшчэ каго хочаш пасадзіць, падажджыно… І не на табурэтку, а на ножку табурэткі, – выдаў Даніла. Наколькі абыходліваветлівы быў ён са сваім камандзірам, настолькі цяпер стараўся паказаць камандзіру чужому, як пагарджае ім.
Ён прысеў на тапчан побач з дзедам. Паклаў побач шаблю, выдаўжыў ногі. Ладна абхоплівалі лыткі боты, блішчэлі доўгія, наваксаваныя халявы. Яшчэ да прыходу Чайкі паспеў ён перакусіць, перакурыць, тыя ж боты ў парадак прывесці; цяпер быў у гуморы, і вольны – самы быў час пагаварыць з дзядком, гэта яны абодва любілі.
Дзед расказваў пра Семежава. Гісторыі гэтыя былі да таго неверагодныя, што Даніла, сам мясцовы, не ведаў, верыць ім ці не. Яму здавалася – здзяцінеў стары і выдумляе розныя дзівосы, як выдумляюць дзецям казкі на сон.
Напрыклад, распавядаў сляпы дзядок, пасміхаючыся і гледзячы ў столь, яшчэ не так даўно Семежава было сталіцаю вакольных жабракоў. Тут яны збіраліся на свае сходкі: штогадовыя і экстранныя. Хаўрус іхні называўся цэхам. Было выбарнае начальства – цэхмайстар, як правіла са сляпых, і ключнік, астатнія старцы зваліся таварышамі. Каб уступіць у таварышы, трэба было мець, папершае, фізічны недахоп або калецтва, падругое, шэсць (!) гадоў пабыць вучнем, а тады яшчэ вытрымаць іспыт на таварыша, «па прадметах»: жабрацкія законы, жабрацкая мова і малітвы. Пасля чаго шчаслівецабітурыент павінен пакланіцца таварышам, пацалаваць кожнаму руку і затым наладзіць банкет – пачаставаць за свой кошт экзаменатараў; тады толькі ён мае права сесці побач з імі (папярэднія шэсць гадоў адно аціраўся, мабыць, у парозе, як чырвонаармейскі камандзір Лебедзеў цяпер)… Правінных каралі штрафамі – напрыклад, купіць воску на свечкі; каралі «агуркамі» – арыгінальным такім бізунчыкам, у якім пуга прывязвалася да жабрацкай палкі. І самая страшная кара – абрэзванне торбы, што значыць забарона на час ці назаўсёды старцаваць, гэта і Данілу было зразумела.
– Дык ты, дзедку, мабыць, быў там самым галоўным ваенначальнікам? – пытаў Даніла, паварочваючы боты і так, і сяк і любуючыся бляскам халяваў. – Ты ж сляпы, як крот!
– Цэхмайстрам не быў, але ключнікам быў, – адказваў сляпы.
– А як ты лічыў грошы?
– А так і лічыў. Вось дай мне любыя, хоць паперкамі, хоць звонкімі – любыя: царскія, польскія, савецкія… Сам пабачыш.
Асабліва цікавіла Данілу жабрацкая мова. «Папруць бальшавікі з торбаю па свеце, дык мо згадзіцца», – казаў ён. Зрэшты, навука давалася яму туга. За колькі размоваў з дзедам запомніў ён усяго пяць слоў – два асацыятыўныя: сіверка (зіма) і сівер (мароз), і тры, якія будаваліся па прынцыпе «дзіцячай» мовы, праз прыстаўныя склады – у жабрацкай мове гэта было «ку»: заўтра – кузаўтра, часта – кучаста і рана – курана.
– Пастой, пачакай – ты мне пасвойму кажы, а не панашаму! – прасіў Даніла, абдымаючы сляпога за худыя плечы.
– А ты разбярэш?
– Я?!