Эротические рассказы

Нічые (зборнік). Андрэй ФедарэнкаЧитать онлайн книгу.

Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка


Скачать книгу
за гэта дзякую, бацько, – Чуб выцер мокрыя губы, укінуў у рот кавалак сала без хлеба.

      Дзяніс, які крадком назіраў за ім, аж перасмыкнуўся. «Гэта не людзі! Пасля ўсяго прыйсці і жлукціць гарэлку, і чвякаць салам!..» Ізноў яму захацелася неяк уцячы адсюль, каб не бачыць нічога, схавацца, як малому, у сваім ціхім надзейным куточку паміж хлявом і прыбіральняю.

      – Дзяніско, сынок! – пачуўся зза коміна слабы голас. – Падай і мне вады!

      Ён хуценька боўтнуў конаўку ў цэбрык. Аберуч, падняўшыся на дыбкі, падаў маці.

      – А што гэта бухала там, на дварэ? – напіўшыся, спытала хворая.

      – Нічога, ляжы сабе, – адказаў заместа сына Карпа, які вярнуўся з сянец, трымаючы ў руцэ ладна ўпакаваную палатняную торбу. – Гэта так, хлопцы балваліся… Лепш падай там цыбулі нізку. Ды большую знайдзі, не чужым даём… Данілу нашаму…

      Зашамацела на печы цыбуля.

      – Даніла ваш цяпер ого, – паказаў пальцам у столь Чуб. Відаць, усё ж была ў ім віна перад гаспадарамі за ўсё, што ўчварылі, і цяпер ён, як умеў, хацеў падхваліць іх. – Пры вялікім начальніку, ардынарац камандзіра палка! Самаго Чайкі – героя – ардынарац…

      І хоць не раз сёння чуў Карпа пра гэтага «героя – вялікага начальніка», а ўжо ў раз дзесяты слухаў гэтую наіўную, няўмелую пахвальбу свайго старэйшага сына, але ізноў клюнуў:

      – Дык я яшчэ адскочу!.. Паляндвічкі дакладу, ёсць жа месца яшчэ… Хай, можа, камандзіра пачастуе, а то сам будзе есці, а той слінкі глытаць, – сказаў і адразу ж зазлаваў на сябе, што выкрыў неасцярожным словам гэтую бацькоўскую хітрасць: маўляў, паддобрываць трэба камандзіраўначальнікаў, тады і сынам паслабка будзе… Прыкрыкнуў на сына:

      – Хадзем у камору, паможаш хоць што!.. Хоць накрыўку з кубла патрымаеш…

      Застаўшыся адзін, Чуб выпіў яшчэ. Потым, рыпаючы падлогаю, пайшоў у большую хату. Зазірнуў у баковачку. Каля пабеленай грубкі стаяла люлька, побач на табурэтцы сядзела маладзіца і дзюбала носам, змагаючыся са сном. Чуб кашлянуў асцярожна, хацеў паглядзець на малога ў люльцы, аж маладзіца ад яго кашлю страпянулася, устала, растапырыла рукі, засланяючы люльку сабою.

      – Куды ты лезеш да яго, чорт абкураны!

      Але, нягледзечы на сярдзітыя словы, ні ў голасе, ні ў вачах яе – пустых, выплаканых, вымучаных адзінотаю, не было ўжо ні злосці, ні гневу; не было ўжо сілы наракаць ні на гэтае непрыкаяннае сабачае жыццё, ні на гэтых людзей, што звялі з сабою яе чалавека, ні на самога гэтага чалавека, які немавед чаго, дзеля чорта лысага ацураўся сям’і…

      – Данілу перадаць што? – спытаў Чуб ціха.

      Адказу не дачакаўся.

      – Ну, нічога… Мо якнебудзь, – сказаў, абы хоць што сказаць.

      Вярнуўся ў меншую хату. Карпа прыбіраў са стала. Набітая торба – мяшок добры, а не торба, – стаяла прыслоненая да прыпечка. Дзяніс пазіраў у акно, калупаў пазногцем падаконнік. Шынялёк і фуражка віселі каля дзвярэй на ўбітых у сцяну драўляных палачках – «вешалцы».

      – Ну што – адзявайся памалу, – сказаў Чуб. Прыўзняў торбу за лямкі, паважыў. Пабаяўшыся, мусіць, што абарвуцца, падхапіў другой


Скачать книгу
Яндекс.Метрика