Эротические рассказы

Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік). Віктар ШалкевічЧитать онлайн книгу.

Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік) - Віктар Шалкевіч


Скачать книгу
руінаў, бралі ў рукі ацалелую вязку абаранкаў альбо латок з селядцамі і паволі распачыналі свой няхітры гандаль ад пачатку.

      І толькі ў іхнім бізнесе нешта акрэсленае наладжвалася, капейка склёпвалася, як на іх кідаліся, як на грушу, трасці і прыціскаць, свае ж уласныя суседзі-хрысціяне, учарашнія сябры, і так, на жаль, было, пачынаючы ад караля і вялікага князя Аляксандра, і за цара Мікалая, было ў 1935 годзе пры Другой Рэчы Паспалітай, а праз чатыры гады прыперліся першыя Саветы з Усходу, а праз два гады немцы з Захаду, і спярша Саветы загадалі гандлю доўга жыць, а потым усіх жыдкоў немцы змарнавалі ў гета – от табе і на! А схаваных імі кладаў ці скарбаў ніхто з мясцовых жыхароў ніколі не знаходзіў, як быццам не было іх – ну і ўсё!

      Не было дык не было, а толькі аднойчы, калі рабочыя разбіралі стары будынак на вуліцы Карла Маркса і не паспелі раскідаць кафельную печку-галандку, то калі прыйшлі на наступны дзень – з печкі нехта ўжо павыбіваў кафлі, павымаў цэглы і НЕШТА з сабой прыхапіў, бо ляжала на бруднай падлозе бляшаная вялікая скрынка з-пад гарбаты, ясна, што пустая, і толькі…

      Пра Ленінаў і Сталінаў

      Бьют часы двенадцать раз —

      Сталин думает о нас! —

гэтымі словамі пачынаўся верш, які мой брат Стась чытаў на вечары ў школе.

      Ленин родился в апреле,

      Когда расцветает земля,

      Когда позабыты метели

      И в рощах цветут тополя, —

а гэтымі словамі пачынаўся верш, каторы ўжо я чытаў на школьным конкурсе, прысвечаным стагоддзю з дня нараджэння Правадыра.

      З вышэй згаданымі асобамі мястэчка нашае G. аніякімі вузамі звязанае не было. Ані Ільіч, ані Вісарыёнавіч ніколі не паставілі бота ці чаравіка на слаўныя g…скія ходнікі, таксама ніхто з тутэйшых жыхароў з імі за руку не вітаўся, не меў такога шчасця… Знаходзіліся, праўда, напрыканцы дваццатага стагоддзя людзі далёка не маладыя, якія, тым не менш, бессаромна лыгалі, распавядаючы байкі пра тое, што нібы «…стаю я, гэта, браток ты мой, на варце ў Смольным (Зімовым палацы, Крамлі – не памятаю дакладна…), а тут валяць яны каля мяне, Ленін са Сталінам, як жывыя, адзін з другім, абняўшыся, як браты, а я ў мэтры каля іх стаю…». Байку гэтую я на ўласныя вушы чуў ад нейкага старога, засморканага дзеда ў гумовых ботах, бедна апранутага, марнага, адным словам, дзеда. Відаць, ідэю пра стаянне ў каравуле дзеду падкінулі ягоныя больш адукаваныя дзеці альбо кан’юнктурныя ўнукі, каторыя мелі надзею, што дзедавыя расповеды дапамогуць нейкім чынам фінансава падправіць у лепшы бок цяжкае агульнасямейнае становішча. Але дзед пра сустрэчу з выдатнымі бальшавікамі так паскудна і малаўпэўнена распавядаў, што яму не верыў ніхто нідзе, нават, відаць, і ва ўладных калідорах, тым больш што мода на ленінскія ідэалы паволі праходзіла, носьбітаў і прапаведнікаў рабілася з кожным годам меней і меней, дзякаваць Богу, і толькі рэдкія зацятыя старыя камунякі, падобныя на класічных галівудскіх упыроў, прыносілі на дзень нараджэння пад нос бронзаваму


Скачать книгу
Яндекс.Метрика