Эротические рассказы

Эдэм (зборнік). Франц СіўкоЧитать онлайн книгу.

Эдэм (зборнік) - Франц Сіўко


Скачать книгу

      10

      1831

      Віраванне

      Гамонка доўжылася ўжо больш за паўгадзіны. Рэй, як заўсёды, вёў ксёндз Паплаўскі – ягоны сіплаваты, але добра пастаўлены голас Пелагея ведала выдатна. Усе астатнія галасы, апроч, вядома, Людвікавага, былі ёй незнаёмыя. Яна прыхілілася скроняю да зачыненага знутры акна, але запозна: размова скончылася, цені ў пакоі замітусіліся. «Разыходзяцца», – падумала яна і кінулася зноў да вазка.

      Першы выйшаў з плябаніі ксёндз. Подбегам перайшоў праз панадворак, затрымаўся на хвіліну ля падводы.

      – Зайшлі б на гарбату, пані Пелагея, – сказаў і ветліва ўсміхнуўся. – А то змерзнеце на марозе.

      – Нічога. – Яна ўсміхнулася ў адказ. – Ужо і тут свайго дачакаюся.

      З плябаніі выйшлі яшчэ трое, за імі, пахістваючыся, бы п’яны, і зашпільваючы на хаду гузікі кажуха, – Людвік.

      – Але ж зімна, халера, – сказаў і наблізіўся да вазка.

      – Было, паночку, вайлакі абуваць. – Антолька, бухматая ў новым, днямі спраўленым кажусе, выскачыла з плябаніі, плюхнулася на салому побач з Пелагеяй.

      – У карчму на настойку зазірнуць, ці што, – працягваў Людвік.

      – Ага, у карчму! – зазлавала Пелагея. – Заўтра ад’язджаць. Забыўся?

      – Паспеем. – Людвік, распаўнелы з бясконцых чаяванняў, катурхавата, ажно асеў вазок, ускараскаўся на сядзенне побач з фурманам. – Ладна, едзем дахаты. Ой, трасца, скрутак забыўся! Скоч, Антолька.

      – Што там, у тым скрутку?

      – Сякія-такія паперы. Нічога важнага.

      – Нічога дык і нічога. – Пелагея глыбей ухутала твар у каўнер кажушка, абыякава пазяхнула.

      Што мужчыны ёй не давяраюць – здагадвалася даўно, але ўдаваць свайго ведання да часу не хацела.

      Вільня сустрэла іх капяжамі. Маразы адпусцілі раптоўна – горад захлынаўся ў твані.

      Спыніліся ў Людвікавага сябра па ўніверсітэце Жымайлы. Людвік пакінуў жонку і Антольку пад апеку гаспадаровай жонкі Яніны і адразу ж знік па нейкіх неадкладных справах.

      Першыя два дні правялі ў агледзінах горада. Кляштары і касцёлы мільгалі перад вачыма, як у калейдаскопе. На трэці дзень выправіліся да Вострай Брамы. Там мелася быць імша. Але пакуль караскаліся паўз шчыльны натоўп да капліцы, яна скончылася.

      Цьмяны, з пазалочанаю аправаю лік Святой здаўся Пелагеі занадта суворым. І яна, пакуль Жымайліха з Антолькаю маліліся перад абразом, моўчкі прастаяла, унурыўшы голаў у каўнер, збоч алтара.

      Нехта наблізіўся да яе ззаду, нахіліўся да пляча.

      – Ты? Нарэшце! – Яна страпянулася, тузанула мужа за рукаў.– Нядобра мне тут… Выйдзем на паветра.

      Любаша схапіла абраз, двойчы пагайдала ім аберуч у паветры перад воблакам дыму. Дым рассеяўся, але не дарэшты. Плойма чужых людзей выплыла зза шызава тае заслоны, схілілася над ложкам. «Мама!» – Пела гея кінулася да маці, каб адагнаць іх, але, не даўшы сабе рады, зачапілася нагою за рабрыну ложка, павалілася на падлогу. «Чужаніца! Чужаніца!» – закрычалі наўкола. Яна падхапілася з падлогі, не зважаючы на кпіны, пад бегла да Любашы. Выхапіла з рук абраз, моцна


Скачать книгу
Books sex-story
Яндекс.Метрика