Бювар (зборнік). Уладзімір СіўчыкаўЧитать онлайн книгу.
гатунку. У адказ прывёў я некалькі пераканаўчых, на мой погляд, аргументаў, хаця аднаго таго факта, што пра галандскага і французскага мастака пішацца па-беларуску, лічу, хапіла б, каб абвергнуць любыя сумневы.
Пагадзіся, хіба не аргумент, што ў апошнія гады адно з беларускіх выдавецтваў выпусьціла ў сьвет у сваёй серыі «Майстры культуры» салідны том выдатнай прозы творцы – славутыя «Лісты да брата». Павер, я не памыліўся, бо менавіта так ацэньваю эпісталярную спадчыну мастака. І ў гэтай ацэнцы я не самотны. Ведаю напэўна, што вельмі высока ацэньваў пісьменьніцкі геній мастака такі выдатны майстра прозы, як Вячаслаў Адамчык, якому я шмат чым абавязаны. Ён нават сваю аўтабіяграфію распачынаў словамі: «Калі б я меў балюча шчыры талент Ван Гога, я б намаляваў сваю вёску не ў жоўта-сініх, а ў шарых танах». І праўда, «Лісты…» – гэта тая кніга, па якой можна і трэба вучыцца жыць, пісаць, маляваць і любіць братоў. (Заўважу тут, што, на жаль, сёньня нават само сьвятое слова «брат» набыло крымінальнае адценьне, у пэўнай ступені дзякуючы недарэчным фільмам з Сяргеем Бадровым-малодшым. А колісь гэтым словам дражнілі беларусаў за тое, што ў размове часта скарыстоўвалі зварот «брат», «братка».) І нездарма ж «Белфакс» грымнуў, праўда, па-заходняму не пазначыўшы на тытуле год выданьня, грунтоўным ліцэнзійным альбомам Герхарда Грутроя «Ван Гог. Творчы шлях мастака»? Хіба не сьведчыць гэта, што беларусам больш чым цікавая спадчына вялікага галандца, вялікага французскага мастака?
Не дзівіся, у апошняй дэфініцыі няма аніякай супярэчнасьці. Так, Ван Гог – галандзец паводле нацыянальнасьці і месца нараджэньня. І гэта мяне цешыць, бо Каралеўства Нідэрландаў, якое неафіцыйна часта называюць Галандыя, гэтаксама як і нашая Беларусь, – адносна невялікая і досыць паўночная еўрапейская краіна. Але Вінцэнт Ван Гог для мяне найперш французскі мастак. Несумненна, што менавіта Парыж у апошняй чвэрці дзевятнаццатага стагоддзя быў сусьветнай сталіцай выяўленчага мастацтва, несумненна, што менавіта ён зрабіў з галандскага паўдылетанта мастака з вялікай літары, сфарміраваў адметнага творцу. Несумненна, што ў тыгелі паўднёвага Арля загартаваўся талент мэтра жывапісу, менавіта на французскай зямлі і пад французскім небам былі створаныя найбольш значныя творы, палотны, што занялі сваю нішу ў гісторыі сусьветнага мастацтва і культуры.
Яшчэ з гадоў навучаньня ў мастацкай вучэльні пачэснае месца паміж кніг па выяўленчаму мастацтву маёй асабістай бібліятэкі займае досыць сьціплы альбом «Van Gogh» з серыі «Masters of World Painting» на той час ленінградскага выдавецтва «Аўрора». Сьціплы найперш таму, што ў Эрмітажы і ў Музеі выяўленчага мастацтва імя Пушкіна захоўваюцца ўсяго толькі дзесяць твораў мастака – адзін малюнак і дзевяць палотнаў. Нават публікацыя ў ім фрагментаў палотнаў не надта адратоўвае ў сэнсе аб’ёму. З другога боку, можна сказаць, што захоўваюцца ў Расіі ажно дзесяць твораў. Ажно дзесяць таму, што ўсе яны належаць да позьняга, а значыць сталага, самага плённага перыяду ў творчасьці жывапісца.
Але