Эротические рассказы

Бювар (зборнік). Уладзімір СіўчыкаўЧитать онлайн книгу.

Бювар (зборнік) - Уладзімір Сіўчыкаў


Скачать книгу
сьведчылі 25(!) аўтапартрэтаў, напісаных ім з сакавіка 1886-га па люты 1888 года.

      Цалкам, кардынальна зьмянілася, стала яркай і сонечнай жывапісная палітра мастака. Паміж сяброў-мастакоў бурапенілася жыцьцё, поўнае творчасьці, спрэчак і… абсэнту.

      Дазволю тут сабе адхіліцца ад тэмы, бо калі прамаўляю або прачытваю гэтае слова, дык пачынае гучаць увушшу «Абсэнт» – ці не самая сьпеўная кампазіцыя, ці не самы хітовы тэкст з застольнага альбома «Крамбамбуля. Паўлітра добрага настрою».

      Pardon, je ne parle pas français. Кавярня, прыцемкі, абсэнт… Мігціць наперадзе расстаньне, І сьвечка на стале згасае…

      Рэфрэн:

      Учора ці сёньня, Яшчэ ці ўжо… Растуць парасоны

      Пад цёплым дажджом. Усё летуценна, І веры няма сабе. Усё нерэальна, Нібыта ў сьне: Начная кавярня, Агні ў вакне, І водар расстаньня, Палынны напой – абсэнт.

      Усё ў жыцьці не назаўжды. Праходзяць летнія дажджы. Усё мінае, ўсё зьнікае, Тугою зьменіцца каханьне.

      Рэфрэн.

      Французы кажуць: c’est la vie. Я буду жыць, і ты жыві. Запомнім мы кавярню гэту І пах расстаньня і абсэнту.

      Рэфрэн.

      Ня ведаю, наколькі даспадобы горкая настойка аўтару працытаваных словаў Лявону Вольскаму – дарэчы, таксама выпускніку Менскай мастацкай вучэльні, – але мне мімаволі згадваецца яшчэ і пікасава «Аматарка абсэнту», уся сіне-зялёная, як той самы напой. Але напраўду бывае ён і чырвонага колеру, а дакладней – таіндзіга ружовага.

      Сам я першы раз замаўляў абсэнт у маскоўскім прывакзальным павільёне сьпіртных напояў. Разгаварыўся з гаспадаром, армянінам паводле нацыянальнасьці, будаўніком паводле адукацыі, і зьдзівіўся, як ажывіўся ён пры маёй згадцы пра Ван Гога. Вось, уразіўся я, – гандляр, а ведае еўрапейскі жывапіс! На самой справе ажывіўся ён, бо адгадаў у маёй асобе патэнцыйнага пакупніка дарагога элітнага напою з аднайменнай назваю! Аказалася, што і сёньня вырабляюць абсэнт на аснове экстракта палыну горкага (Artemisia absinthium) па ўсёй Еўропе, а найперш у Нідэрландах, Францыі, Чэхіі. У Расіі на ім сьпецыялізуецца цэлая фірма, ні больш ні меньш – ТАА «Абсэнт Вінцэнт Ван Гог»! (Чорны гумар, пазьней зразумееш, чаму – хай бы дадавалі да пляшкі брытву-галяк для абразаньня вушэй!) Кажуць яшчэ, што абсэнт робіцца ў нас модным, як была моднаю тэкіла – мексіканская самагонка з кактусаў, на той час, як у некаторых краінах забаронена вырабляць і прадаваць яго, бо спажываньне нібыта вельмі хутка вядзе да прывыканьня і амаль наркатычнай залежнасьці. У склад напою ўваходзяць настоі з каранёў і лістоты анісу, бадзяну, дзягелю, душыцы, мяты, палыну, чабору і іншых траў, а таксама ванілін, цукар, эфірныя алеі. Але ці не найпершая прычына забароны ягоная моц – ад 60 да 72 градусаў, а дакладней – працэнтаў этылавага сьпірту?

      Чуў, што досыць хутка абсэнт выклікае алкагольную залежнасьць, але ў ХІХ—ХХ стагоддзях ён быў вельмі папулярны ў асяродку творчай багемы. Аднак мяркую, што Шарль Бадлер, Пабла Пікаса, Эрых Марыя Рэмарк, Эрнест Хэмінгуэй і іншыя спажывалі яго ў разнастайных кактэйлях, а не


Скачать книгу
Яндекс.Метрика