Уладзевы гісторыі (зборнік). Уладзімір СіўчыкаўЧитать онлайн книгу.
вераснёўскага ў сярэдзіне васьмідзесятых гадоў Сцяпан Хусейнавіч Александровіч замест адной са сваіх лекцый адвёў тагачасных першакурснікаў, студэнтаў-беларусістаў на вуліцу Даўгабродскую і з гадзіну расказваў пра літаратараў, пахаваных на сталічных Вайсковых могілках.
Тым самым часам на кінаэкранах з аншлагамі йшоў фільм Тэнгіза Абуладзе “Пакаянне”, які шакіраваў гледачоў адной з сюжэтных ліній. Паводле яе дачка рэпрэсіраванага ў канцы 30-х гадоў грузінскага мастака выкопвала нябожчыка Катэ Аравідзе, былога мэра горада і фактычнага ката ня толькі яе бацькі, а і соцен гараджан, бо той, на яе думку, ня меў права ляжаць у роднай зямлі.
А перад юбілейнай паэтычнай вечарынаю Генадзя Бураўкіна ў Палацы мастацтва дазналіся калегі ад Уладзіміра Содаля, што і ў нас, нібыта рахманых, ціхмяных і талерантных беларусаў, папраўдзе быў аналагічны выпадак.
Дачка літаратара Эдуарда С. прызнавалася, што ў лютым 1939 года, нараніцу пасля пахавання бацькава магіла на Вайсковых могілках (у цэнтры Менска!) аказалася раскапанаю, труна раструшчанаю, а сам нябожчык – павешаным на дрэве па-над магілаю!!!
Каму ж так не дагадзіў пры жыцці аўтар зборніка прозы “Дачка эскадрона” і рамана “Будучыня”, у якім паказана жыццё грузінскага народа, хто ня даў яму спакойна спачываць у роднае зямлі, за што так жахліва папомсціўся?!
Быў бы куст, а варона знойдзецца!
Ад Марыі Ш., жанчыны вельмі вострай на язык, можна было пачуць пра ратацыю лысагорскіх “стукачоў”. Аказалася, што змяняюць яны адзін аднаго на “пачэсным” пасту на літарацкіх лецішчах “Узгор’е-, што на знакамітае Лысае гары пад Заслаўем: павінны ж “ворганы” ведаць, чым дыхаюць “інжынеры чалавечых душ”.
Доўгі час пры пасадзе быў клышаногі Яўген К., якога адпаведным чынам ахарактарызаваў Васіль Уладзіміравіч Быкаў у сваіх мемуарах “Доўгая дарога дадому”.
Потым нібыта заступіў вайсковец-адстаўнік М., “той, што не Дунін”, як паджартоўваў з яго Вячаслаў Адамчык.
А цяпер, лічаць, прыступіў да абавязкаў – цягаецца па чужых участках, як памаўзлівы кот, сочыць, падслухоўвае, вывіжоўвае і даносіць куды трэба – Сяргей В., вулічнік, як заве падобных яму Леанід Дранько-Майсюк.
Бамжом ці бяздомнікам называць яго не выпадае, бо фактычна захапіў ён дамок інтэлігентна-рахманага Максіма К. і пачуваецца за гаспадара ня толькі ў ім, але і па ўсім навакольлі…
– Хіба Рабінзон, як цвеляць яго за тое, што амаль безвылазна сядзіць на Лысае гары, можа пражыць з градаў ды з таго, што зладзіць якой удаве пляцень ці выцягне корч?! Мабыць, мае і іншую падпітку, – разважае кабета і падсумоўвае: – Балота ня будзе бяз чорта!
Альбінос
Пабачыў Уладзя тэлесюжэт пра белага вераб’я, што пасяліўся пры кінатэатры “Кастрычнік” і начуе сярод галін сасны на альпійскае горцы. Лічыцца, што ў яго і ў ягоных суродзічаў практычна няма ворагаў: ястрабы-перапялятнікі не лятуць у горад.
Не