Уладзевы гісторыі (зборнік). Уладзімір СіўчыкаўЧитать онлайн книгу.
гэтым разам выказаў здагадку Міхась дый тым самым патрапіў не ў брыво, а ў вока.
– Адкуль вы ведаеце? – ушчэнт разгубіўся афіцыянт.
– Ну добра, – злітаваўся Уладзімір і падаў яму шанец на выратаванне: – Ну, хоць шэф-повар у вас грузін?
– Так, так – самы сапраўдны грузін! – стаў запэўніваць афіцыянт. – Не хвалюйцеся, кухня ў нас самая натуральная, каўказская! І сацыві, і лобіа, і чахахбілі падамо як мае быць!
– Ну добра, тады прынясіце нам у якасці аперытыву два паўлітровіка вашага чыста грузінскага, халоднага баржомі, які праз свайго галоўнага санітарнага ўрача ня могуць спажываць нашы з вамі, літоўцамі, суседзі-расіяне! – скончыў пікіроўку Уладзімір. – Як кажа дзядзька Рыгор, наш паэт-класік, акрамя бясконцай удзячнасці больш аніякіх прэтэнзій да вас не маем!
De gustibus non disputandum est[1]
На ўрачыстым прыёме ў гатэлі “Crownе Plaza”, які чэшскае пасольства давала з нагоды Дня чэшскае дзяржаўнасці, амбасадар Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ганарліва хадзіў пад ручку з пераможцаю міжнароднага конкурсу прыгажосці “Міс Інтэркантыненталь-, сваёю суайчынніцаю Анэлі Кінтэра і з задавальненнем прадстаўляў яе гасцям.
Дваццацітрохгадовая прыгажуня, мадэлька і тэлевядоўца, ахвотна дарыла ўсмешкі прысутным – прымалі яе ў Мінску шыкоўна. Напярэдадні пабывала яна ў Дудутках, пасмакавала страў беларускай кухні, а на футбольным манежы ў яе гонар было наладжана вечаровае шоў з феерверкам.
Калі пакінулі яе ў кампаніі жонак дыпламатаў, амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас заявіў свайму суразмоўцу: – Як украініст паводле адукацыі, скажу вам, калега, што асабіста мне дык вунь тая ўкраінка-брунетка, якая стаіць поруч з венесуэлкай, куды больш падабаецца!
– Я ведаю, што ў нашага венгерскага і ў нашага палесцінскага калег жонкі ўкраінкі. Але чаму вы так упэўнена сцвярджаеце, што і тая смуглянка – украінка? – спытаўся заінтрыгаваны амбасадар Украіны Дзмітры Ліхавы. – І чаму яна падабаецца вам больш, чым сённяшняя “Міс Інтэркантыненталь”?
– Ды хаця б таму, што яна – мая жонка!!! Хадземце, я вас зараз пазнаёмлю!
Сітуацыя нагадвала знакамітую сцэну, калі самы папулярны герой Артура Конан Дойла, дэтэктыў Шэрлак Холмс дабрадушна пацвельваў свайго сябра і біёграфа доктара Уотсана. Глядзеў ён нібыта на незнаёмага праходжага праз акно кватэры місіс Хадсан і расказваў пра таго неверагодныя падрабязнасці.
А потым прызнаўся небараку, што пераказваў дэталі біяграфіі, апісваў… свайго роднага брата Майкрафта Холмса!
Піжоны
Спаслаўся адзін дзяржаўны дзеяч на нібыта шматлікія просьбы, і ў адзін дзень праспект Машэрава стаўся праспектам Пераможцаў.
Затое Машэрава перакінуў хоць і бліжэй да цэнтра горада, але на меньш прэстыжную транспартную артэрыю. Да таго ж панізіў у статусе: усё ж вуліца, а не праспект, як гэта было раней.
А яшчэ надумаўся паставіць памятны знак Машэраву і адным стрэлам забіць трох-чатырох зайцоў.
Па-першае,
1
Пра густы не спрачаюцца (лац.)