Мосцік над вечнасцю (зборнік). Сяргей ВаганаўЧитать онлайн книгу.
пінжаку. «Усё, бацька, – махнуў рукой той, што ў акулярах, – здымай узнагароды, скончылася свята…»
Я не ведаў тады, скончылася яно 9-га ці скончылася назаўсёды. І ці не было прадвесцем гэтага канца нейкае падабенства глухога салюту над гарадскімі ўскраінамі?
Напярэдадні маскоўскае тэлебачанне паказала тоўстага чалавека ў падцяжках, «незалежнага маскоўскага журналіста». Седзячы ля каміна, ён з гэткай любай у народзе грубаватай праставатасцю выказаў між іншым думку, што Дзень Перамогі святочным быць не павінен. Падцяжкі на жываце «незалежнага маскоўскага журналіста» і ўтульны камін у кадры рабілі даволі няпростую для масавага ўспрымання думку хатняй, даходлівай: разам з таталітарным рэжымам мусіць быць разбураны і гэты пераможна-святочны Карфаген. Хопіць, маўляў, прыніжаць адоленага ворага…
Насамрэч – якое на крыві свята?!
Але хіба не дзіўна, што «вораг» сам лічыць гэты дзень ці не галоўным у сваёй трагічнай гісторыі?
Колькі разоў мы чулі ад суграмадзян традыцыйна-савецкае здзіўленне: немцы вайну прайгралі, а як жывуць! Хто ж перамог?.. Парадокс!
Але ніякага парадоксу няма. Немцы, перажыўшы ў той вайне перамогу над сабой, перамаглі вайну ў сябе. А мы ўсё ваюем, цешымся перамогай над імі, бразгаем зброяй…
Мо таму так і жывём?
Мо таму так і жывём, што не зважаем на тое, як спекулюе на перамозе ўлада, якая толькі тым і займаецца, што завіхаецца ў пошуку знешніх і ўнутраных ворагаў. Вось і ўзнікае пытанне: хто вораг?..
Ды як бы там ні было – перамога ёсць перамога, і колькі б ні казалася пра яе ганарліва-пафасных альбо абвяргальна-злавесных слоў, непарушнай, упэўнены, застанецца яе сутнасць: перамога над нацызмам была і застаецца прадвесніцай перамогі над уласным таталітарызмам.
Над вайной.
Час пасцірае з твару Перамогі фальшывыя рысы, усе грымасы прапагандысцкай крывадушнасці – і ўрэшце яна паўстане калі не перад намі, дык перад дзецьмі нашымі і ўнукамі ў чыстым выглядзе перамогі людскага над звярыным.
Перамогі народа. Перамогі таго салдата, якога «закапалі ў шар зямны». І таго, з кавенькай, які ў чаканні салюту ціха прыхінуўся да дрэва, і на грудзях ягоных – медаль за горад Будапешт…
Салют!
Чорны пакет
Нядзельнай раніцай я заўважыў на лесвічнай пляцоўцы ля суседскіх дзвярэй чорны, перавязаны крыж-накрыж пакет. Кінуў позірк ды пайшоў сабе далей. Праз колькі колькі гадзін вярнуўся – пакет быў на тым жа месцы…
Пад вечар я ціскануў суседскі званок. Дзверы расчыніліся.
«…Чулі? – суседка, былая доктарка, хуценька дашпільвала на хатнім халаце апошні гузік. – Расстралялі… Я б такіх на месцы расстрэльвала, без суда і следства. Нелюдзі…»
Увесь нядзельны вечар я слухаў тлумачэнні афіцыйных каментатараў і прапагандыстаў, чаму трэба было расстраляць Кавалёва і Канавалава. У пацвярджэнне іх слоў экран дыхаў полымем, дымам і пылам выбуху, стогнамі і крывёю параненых,