Эротические рассказы

Вуліца Добрай Надзеі (зборнік). Міхась АндрасюкЧитать онлайн книгу.

Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк


Скачать книгу
вулiцамi пад музыку маршыруюць жаўнеры ў парадных мундзiрах i дзяўчаты ў спартыўных касцюмах, дзядзька Ваня, стоячы на балконе Дома партыі, пасылае зза буйных, чорных вусоў ветлiвую ўсмешку ўсяму свету, а ў кiёску, побач з каталiцкім касцёлам упершыню пасля зiмовага перапынку прадаецца марожанае. А з першага смутку выплываў другi смутак: “Бедны дзядзька. Як жа зараз яму жыць, пасля смерцi з такiмі перспектывамі?”

      Нахабнае пытанне таўклося ў маіх грудзях доўгiя днi i месяцы, разгаралася пры нагодзе ўсялякiх харцэрскiх святкаванняў – менавiта тады запрашалi мы дзядзьку Ваню, прысаджвалi яго да вогнiшча, вязалi на шыю чырвоную хустку, а ён, падставiўшы твар да полымя, прыводзiў з далёкай мiнуўшчыны i перадаваў нам выявы вялiкіх подзвігаў.

      I я таксама глядзеў у агонь, а вачыма душы ўяўляў, як распаўзаюцца, уздымаюцца чырвоныя языкi, i не паспееш аглянуцца, як бяруць у абдымкi дзядзьку Ваню. З трэскам спапяляюцца ногi, што пратапталi не адну партызанскую сцежку, i рукi, якiя нiколi не прамахнулiся, узяўшы на прыцэл варожы аб’ект, i вочы – яны ж заўсёды адсочвалі пагрозу, нябачную іншым вачам. Уявiўшы такiя пякельныя пакуты, я тайком адступаў ад вогнiшча, стрымгалоў ляцеў да хаты i, забiўшыся пад коўдру, доўга плакаў.

      Было ў нас да дзядзькі Ванi асаблiвае пачуццё – мужчынскае каханне, што ўзнiкае ў супольнай барацьбе, асаблiва калi мэта такой барацьбы – перайначыць свет. Праўда, нiколi не стаялi мы з дзядзькам Ванем у акопах, цёмнай ноччу не выходзiлi з пушчы, не паўзлі крадком пад зорамi ў напрамку чыгункi, каб там, адной хiтра пастаўленай мiнай спынiць жалезны кровазварот, што забяспечвае варожую армiю бiнтамі, амунiцыяй i кансервамі. Не дазволiў нам лёс. Шкада.

      Дзядзьку Ваню бачу на нашай вуліцы так даўно, як далёка ахоплівае яе мой позірк. Можна сказаць – ён равеснік маёй свядомай памяці. Пэўна таму, што па-суседску з ягоным домам быў домік цёткі Любы і дзядзькі Колі, куды я заходзіў ці не кожны другі дзень. Калі б была цікавасць зазірнуць у сямейныя архівы, выявілася б, што Ваня быў дзядзькам зусім не нам, а толькі рудому Вiцiку, як старэйшы брат ягонай маці, пані Ніны. Нам, згодна з местачковымi канонамi, заставалася афiцыйнае проша пана або – нат i ўзяўшы пад увагу супляменнасць вулiцы – не нашмат iнтымнейшае “пан Ян”. Аднак спакон вякоў мы клiкалi яго дзядзькам, а ён частаваў нас цукеркамi: “Ну, смургалi, марш вучыцца i вырастаць! Айчына чакае афiцэраў, шахцёраў i другiх спецыялiстаў. Крочым у добрым напрамку і ўсё найлепшае – наперадзе!”

      У светлы вобраз айчыны і яе будучыні ўносіў дысананс пан Алёшка. Не зважаючы на свой дзевяноста дзевяты год, ён шторанак займаў у мясной лаўцы чаргу за свiнiнай або цяляцiнай. Былі гэта чэргі даўжэйшыя за чыгуначныя эшалоны, што, загружаныя невядома чым, ідуць невядома куды, з аднаго краю свету на другі. Забіваючы доўгае чаканне, пан Алёшка выдаваў зусiм іншыя прагнозы. Прымыкаў вейкі, зазiраў у сваю мiнуўшчыну, выцягваў адтуль абадраных жабракоў, нанова ўладкоўваў iх пад цэрквамi i касцёламi, клiкаў на вулiцу доўгiя шэрагі беспрацоўных, а затым, запаўняючы палiцы кiлбасамi i паляндвiцамi, пускаў у разгон чэргi, што нахабна гуртуюцца ў мясных крамах.

      “Трындзіць


Скачать книгу
Яндекс.Метрика