Эротические рассказы

Вуліца Добрай Надзеі (зборнік). Міхась АндрасюкЧитать онлайн книгу.

Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк


Скачать книгу
выратуе ад небыцця ўсіх жанчын гэтага роду.

      Напрадвесні справы пачалі ўскладняцца.

      На пытанне: “І як табе, Антоську, жывецца?” – дзядзька Антон нязменна адказваў: “Добра, мама. Нармальна”. Але ягоныя вочы адводзіліся ўбок, уцякалі ў толькі яму вядомыя думкі. Гандзя вярталася з працы ўсё пазней і ўсё менш слоў прыносіла з сабой дадому.

      – Які ж сёння стамляльны дзень! – і, раздзеўшыся, адмяжоўвалася ад мужавых пяшчотаў і ўсяго свету сном.

      Вясна ўсё вышэй падымала сонца і траву, для радасці людзей з зямлі высыпаліся кветкі. Аднак з кожнай кветкай, рассыпанай на сцежцы між домам і барам “Сонейка”, з твару цёткі Гандзі сціралася чарговая ўсмешка.

      Ёй прыпаміналіся ружы першага кахання. Сотні іх раслі калісьці ў местачковым скверыку. Жоўтыя, чырвоныя, белыя. Калісьці… Два гады таму. Даўней за вечнасць – і як бы ўчора! На працягу аднае кароткай летняй ночы ўсе чырвоныя ружы былі сарваныя ўвішнымі рукамі. Памятала гэтыя рукі – закрываўленыя, акалечаныя вострымі калючкамі, яны засыпалі чырвонымі пялёсткамі яе валасы, вочы, вусны. Пацалункамі згартала кроў з ягонай далоні, з пальцаў, што зведалі кожны, найбольш сакрэтны куточак яе цела. А потым ён з’ехаў у афіцэрскую школу ў Познань, ажаніўся з прыстарэлай і непрыгожай дачкой нейкага палкоўніка, каб у будучыні таксама стаць палкоўнікам, а можа нават генералам. Ружы… Пялёсткі апалі, калючкі засталіся.

      У першы вечар лета Гандзя не вярнулася зусім. Антон чакаў яе да поўначы, да світання, і цёплая, самая кароткая ноч года выдаўжалася ў бязмежную, халодную вечнасць. Наступнага дня ён не пайшоў у майстэрню. Сядзеў на кухні, глядзеў у вакно і чакаў. Вуліцай ішлі людзі – знаёмыя, суседзі. Ведаў іх імёны, але цяпер, як ніколі раней, усе яны здаваліся яму чужымі, ананімнымі і лішнімі. Натоўп толькі тады мае твар і імя, калі ёсць у ім блізкі нам чалавек.

      Антон ведаў, што будзе чакаць Гандзю ўсё жыццё. Днямі ён сядзеў ля вакна, а адвячоркамі заходзіў у “Сонейка”. Пустое месца за буфетам забівалася ў сэрца балючым цвіком, а штодзённыя наведвальнікі, калі пытаў іх пра Гандзю, разводзілі рукамі і сумна ўсміхаліся.

      Праз тыдзень асірочаны буфет узяла ў свае рукі новая буфетчыца Лёдзя, а з першым снегам Антону прыйшоў ліст. Некалькі слоў, запісаных на паперы: “Прабач і не чакай, я ніколі не вярнуся”. На паштовай пячатцы спрабаваў адчытаць назву мясцовасці, але чорныя літары складваліся ў незразумелае слова “ніколі”.

      – І што цяпер будзе? Развод? – спытала бабка Сонька. – У нашай сям’і ніколі не здараліся разводы.

      Перакінула ў памяці ўсіх жанчын, пачынаючы з той першай, што выйшла з расшчэпленага перуном дрэва. Каханыя або не каханыя, усе цярпліва пераадольвалі тунель стагоддзяў, падсвядома накіроўваючы жыццё да светлага выхаду ў нашыя дні.

      – Свет ашалеў, – сказала бабка Сонька і замоўкла на бліжэйшы тыдзень.

      У майстэрні, перанесенай у падвал новага дома, Антон моўчкі збіваў дошкі ў добра вядомую форму, а ў думках назойліва завіхаліся словы: “Прабач і не чакай…” І


Скачать книгу
Яндекс.Метрика