Сакрамэнта. Галіна (Галіна Багданава)Читать онлайн книгу.
што там адшукаю
Ключы. І рай адамкну.
– А на зямлі ўсё іначай,
– міжволі прамовіла я, —
Банкіры, купцы, каралі.
І хмаркі у лужынах гразнуць,
Як толькі крануцца зямлі…
– Восьвось… Тады ў ёй я ўбачыў самога сябе. Як у люстэрку. І каб я быў птушкай, я б навучыў яе лётаць. І мы б узляцелі. І мы б адляцелі туды, дзе пануе найвышэйшая гармонія. А так… Мы проста раставалі адно ў адным. Ці гэта мне толькі здавалася…
Леанарда падняў руку і дакрануўся да шкла. Я міжволі зрабіў тое ж. І мая далонь бяссільна слізганула па люстэрку.
– Птушцы, якая ляціць супраць ветру і хоча сесці на высокім месцы, неабходна ляцець вышэй гэтага месца, а потым павярнуцца назад і без узмахаў крыламі апусціцца на вызначанае месца…
– Я занадта важкая, каб узляцець…
– Душы не маюць вагі…
Радэнава вакханка
Гліняны аскепак Парыжа
Паўнагучча і паўза, Трапяткое маўчанне, Калі словы бяссільныя, Хай пульсуе жаданне…
Я доўга блукала па Парыжы ў пошуках старой брукаванкі. Мне хацелася прайсціся не па сучасных плітках ці асфальце, а менавіта па брукаванцы. Як адчувала. Шукала старое, з’езджанае, стаптанае каменне, каб спатыкнуцца, упасці, пабіць, параніць калена. Парваць новую шаўковую спадніцу. У якой увечары збіралася танцаваць развітальнае танга. І параніць калена, ды не чым-небудзь, а гліняным аскепкам. Які немаведама як ушчыміўся ў брук. Я выцягнула яго, акрываўлены, са спрасаванага часам пылу. І вырашыла ўзяць на памяць. Паклала на далонь, і аглухла ад цішыні. Яшчэ некалькі імгненняў назад вушы закладала ад звыклага гарадскога шуму, а цяпер – ад цішыні. Зелянелі каштаны, трава прабівалася скрозь брук. І мне здавалася, што я чую, як яна прарастае. Недзе далёкадалёка гучала надрыўная мелодыя вечаровага танга. Якой, аздабляючы музыку арэхавым французскім «r», падпяваў незнаёмы палкі мужчынскі голас. Мне хацелася пайсці на яго, гэты голас, але я разумела, што не магу. Што мушу чакаць кагосьці, тут, у гэтай глухой цішыні, ля гэтай старой майстэрні, дзе калісьці працаваў сам Радэн.
Рыпнулі дзверы. Я ўвайшла. І толькі тут зразумела, чаму так ціха. Радэн забраў адсюль усе свае творы. І адсюль забраў усе свае творы. І гэтая майстэрня цяпер бу дзе як помнік, магільня аднагоадзінага ягонага тварэння, якое загінула тут, на гэтай брукаванцы. Я цяпер разумею, што разам з тым тварэннем, палкаю глінянаю «Вакханкай» загінула і нашае з ім каханне. Нешае з ім. Чаму я так падумала? Няўжо зноў заблукала ў часе? І гэты акрываўлены гліняны аскепак ператварыў мяне ў Мары-Роз Бёрэ? Знойдзеную і кінутую Радэнам Мары-Роз? Роза, ружа, агучаная святлом рознакаляровых шкельцаў, вітражовая ружа, а ў ёй вобраз вечнай пакутніцы Марыі. Яна нарадзіла свайго сына на пакуты… На пакуты…
А як лёгка крочыла яна, Я, па гэтай брукаванцы, калі мы сустрэліся ўпершыню. Тады Радэн працаваў у іншай майстэрні, да яе адсюль недалёка. Але сустрэліся мы тут. Пэўна, яго ўразіла мая фігура, плынь маіх валасоў, мой сілуэт. Ён кепска бачыў, і, каб разгледзець