Карона на дне віра (зборнік). Людміла РублеўскаяЧитать онлайн книгу.
нікога і нічога ў свеце, акрамя грошай. Ён не жаніўся, таму што баяўся, што жонка і будучыя дзеці растрацяць яго скарбы. Адзіны пляменнік, шчыры юнак, які, асірацеўшы, папрасіў у дзядзькі прытулку, таямніча знік, і казалі, апынуўся ў замкавых скляпеннях – вязня ўтрымліваць танней, чым княжыча.
Уладны скнара не заводзіў сяброў, каб не пазычалі, не збіраў балі – бо гэта ж марнаванне дабра. Княскі замак абыходзілі вандроўныя музыкі і жабракі, нават паломнікі па святых мясцінах, даць прытулак якім – абавязак кожнага гаспадара.
I калі пачалася вайна і кароль загадаў сваім рыцарам збіраць войска, князь пашкадаваў траціцца на ўзбраенне вялікага атраду. Сам ён не ваяваў, бо быў кульгавы ад нараджэння. Можа быць, ад тае кульгавасці вырас ён злосным, падазроным – не ведаю.
Але як ні ашчаджаў князь свае грошы, яны нібыта раставалі. Кароль угневаўся на скупечу і адабраў частку земляў. Згалелыя сяляне плацілі ўсё менш і менш падаткаў, дый разбягаліся ў пошуках лепшае долі цэлымі вёскамі.
Князю хапіла б назапашанага, каб раскашавацца да канца жыцця. Але ад няўдач ён зусім ашалеў, і за кожны шэлег гатовы быў перагрызці горла, і ўсё яму здавалася, што яго абкрадаюць, што вакол – злодзеі. Ён нават загадаў паставіць свой ложак у сутарэнні, на скрыні з дукатам і.
Неяк наладзіць заняпалую гаспадарку, пабудаваць які завод ці заняцца гандлем князю і ў галаву не прыходзіла. Золата мусіла само насыпацца ў рукі, і нямерана. Пачаў марыць пра скарбы. Адшукаў у замку старыя кнігі пра чарадзействы, распытваў слуг – ці не чулі пра закапанае багацце, пра нейкія таямнічыя разваліны ці курганы, у якіх пахаваныя каралі.
Урэшце адна старэнькая кабета, трасучыся ад страху – бо гаспадара баяліся болей, чым смерці, – прызналася, што дзяўчынкай жывучы ў вёсцы, чула пра цудадзейны корань, які нагадвае формай чалавечую постаць і крычыць, калі яго выкопваеш. Корань той валодае моцай паказваць закапаныя скарбы.
Князь вельмі зацікавіўся. Але старая не ведала, дзе шукаць дзівосную расліну і як ёю карыстацца. Яна толькі ўспомніла, што ў вёсцы жыве зельніца Магдаліна, якая ведае пра ўсе расліны на свеце. Мусіць, і пра той корань.
Князь не мог даць веры, што нехта, ведаючы такую таямніцу, не скарыстаецца з яе і будзе жыць у галечы. Але сквапнасць перамагла недавер. Хутка перад князем стаяла сялянка-зельніца… Не, яна зусім не была старой, зморшчанай, у лахманах. Князь са здзіўленнем пабачыў маладую жанчыну, стройную і вельмі прыгожую, з цвёрдым позіркам чорных вачэй, і вопратка яе была хаця звычаная сялянская, але на такой гордай паставе глядзелася як шляхецкая.
Асабліва злавала князя лёгкая усмешка, з якой глядзела на яго жанчына. Бач, зусім не баіцца… Відаць, сапраўдная чараўніца! Але ў такім разе і праўда можа падказаць патрэбную расліну!
Князь гатовы быў на дамову з самымі чорнымі сіламі. Гатовы быў аддаць жанчыну на самыя горшыя пакуты, пакуль не адкрые таямніцу.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте