Эротические рассказы

У святой краіне выгнання. Ала СямёнаваЧитать онлайн книгу.

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава


Скачать книгу
гадавала кветкі, прыбірала касцёл (калі яна даводзіла яго да ладу? – з ранку да вечара касцёл быў адчынены), рабіла – з вялікім густам, вось тую самую, жывую аздобу з кветак, акрасу… Гатавала… Мыла…

      Як пазней зразумела Дана, сястра Малгажата па сутнасці выратавала касцёл – ад нядобрых рук нядобрых людзей, пражыла не адзін і не два гады ў муры, прыняла пакуты хваробы веку: памерла ад раку лёгкіх.

      Дана вазіла сястры Малгажаце з Мінска лімоны, цукеркі, нейкія прысмакі. А яе на вакацыі заўсёды чакаў букет хрызантэм, а ўлетку – пунсова-ружовыя трускалкі – іх сястра Малгажата прыносіла ў парцалянавым кошыку, абкладзеным лістом. Твор мастацтва, абразок местачковай культуры…

      Маці Даны ў касцёл хадзіла нібыта выпадкова, між іншым. Адвакат, здаецца, не ўлада, і беспартыйная, але ўсё ж афіцыйная асоба…

      Аднак Вольга Станіславаўна не адну ноч праседзела разам з пані Магдай, каб пісаць апеляцыі, – трэба адчыніць касцёл для вернікаў. Маці з таго таксама мела, мабыць, на тую пару рызыку… Як і ад знаёмства дачкі з жанчынамі пры касцёле. У жыццёвых, побытавых варунках – найперш з пані Магдай.

      Пані Магда была чалавекам свецкім, святовым, у адрозненне ад сястры Малгажаты. Сваёй сям’і ў пані Магды не было – і Дане пашчасціла зазнаць увагу і спагаду яе. Дарэчы, Дана не разумела ні тады, ні пазней гэтага з жальбой прамоўленага: самотная, адзінокая. Пані Магда не была ні самотнай, ні адзінокай. Магчыма, то не было splendid isolation1, але было станам, які дае магчымасць засяродзіцца на руху душы, спрычыніцца волі духу, спазнаць мудрасць не затлумленага клопатам жаночым, сямейным існавання. Пані Магда не была ні маралісткай, ні ментаркай, яна проста прыходзіла да іх у дом. Да маці. Пазней, можа, больш да дачкі. Без нагоды. З нагоды. Яна адна называла Дану яе імем. «Панна Дамініка», – прамаўляла яна, пасміхаючыся. Хто і калі стаў клікаць Дамініку Данай – ніхто і не памятаў. І мала хто ведаў, што яна не Данута, як то павінна было б вынікаць са скарочанага імя. «Дамініка!» – пані Магда прамаўляла гэта нават радасна-ўрачыста. Потым мала хто ў жыцці яе так клікаў, але было тое неверагодна прыемным напамінам. Часам пані Магда давала сабе клопат аднавіць строі, часам распачаць якое шытво. «Крыху памадэліруем», – прамаўляла пані Магда. І яны мадэліравалі – больш, падобна, душу, як постаць. Калі была пашытая тая самая сукенка, якую саромелася апранаць Дана – занадта шыкоўная, – дзед быў задаволены: «Насі доўга. Колеры нашай дзяржавы». Пані Магда падтрымала: «Святыя колеры».

      З пані Магдай яны вялі доўгія размовы падчас школьных і студэнцкіх вакацый. Калі Дана з’ехала ў Мінск, пані Магда пісала ёй: «Дарагая мая! Набліжаецца нікому не вядомы дзень Твайго Імя. Сапраўдныя твае імяніны. І толькі тая твая старая, несучасная сяброўка лічыць гэты дзень важным для цябе.

      Ліст гэты ты павінна атрымаць напярэдадні, тады згадай сабе, што некалі жыла маладая, можа, прыгожая асоба з такім імем, што фігуруе ў календары. Звярніся да Яе, пад Яе абарону…

      Не май сумніву, па той бок могуць быць у нас Сябры і Абаронцы. І калі нам цяжка, мы ва ўзбужэнні можам да Іх звяртацца


Скачать книгу
Яндекс.Метрика