Эротические рассказы

У святой краіне выгнання. Ала СямёнаваЧитать онлайн книгу.

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава


Скачать книгу
яны жылі за ладам, што праіснаваў 74 гады, і прымалі гістарычныя і сацыяльныя рэаліі як устойліва існуючыя, дзяржаву як уладаванне, у якім трэба весці сваю лінію жыцця, адпаведна з прынятымі законамі: юстыцыі, этыкі, маралі.

      У якіх адносінах яны былі з тымі старонкамі гісторыі, калі людзі іх прафесіі наўрад ці маглі быць убаку – гэтага Дана не ведала і не даведаецца ніколі. Адно было пэўна зазначана ў біяграфіі маці. Падчас вайны яе выклікалі ў НКУС: людзей не хапала. І яна згадзілася ісці ў ваенізаваную пажарную ахову – відаць, гульні з агнём былі самымі бяскрыўднымі. Потым яна наказвала Дане абавязкова ў біяграфіі пазначыць гэтую службу, хаця жарты з агнём працягваліся нядоўга: Вольгу Станіславаўну выправілі ў дзіцячы дом, дзе былі «цяжкія» падлеткі пасля ўцёкаў на фронт. Маці мела, акрамя юрыдычнага факультэта, яшчэ і педтэхнікум. Дана памятала з тых часоў пасёлак з пазабіванымі вокнамі – замарожаны аб’ект. Ночы на адзіноце, з сабакам, і маці ў галіфэ і фрэнчы. А з дзіцячага дома помніліся – пад’ём а шостай гадзіне, ссунутыя сталы, на якія маці клала яе дасыпаць. І яшчэ – перавернутую мэблю дзіцячага дома і маці ў нейкім кажуху: гулялі ў вайну. Пасля НКУСа Вольга Станіславаўна гатовая была хутчэй за ўсё і на Месячык на возе ехаць.

      Пастскрыптум дабрачыннасцяў

      «Усё для фронту, усё для перамогі», – гэты лозунг маці ўспрымала літаральна. Яна здала ўсе клейноты ў «фонд абароны». І здавала кроў. Група крыві ў яе была першая – вельмі зручная для прамога пералівання. І тры разы з маці выкачвалі столькі, колькі было трэба. Донарпатрыёт – пісалі ў мясцовых газетах. Газеты «з’ехалі» ў тым жа знакамітым куфры.

      Як высветлілася, дзейнасць донара-патрыёта мела досыць сумныя вынікі. Дванаццацігадзінны працоўны дзень таксама зусім не спрыяў здароўю, а камандзіроўкі – тым больш. Адноечы раніцай Вольга Станіславаўна не ўстала. І гэта была не якая-небудзь ангіна – Дана з іх не «вылазіла», як відавочна грэбліва пазначала Ніна. У маці накрыж адняліся рука і нага. Доктар Гордзін дыягназ паставіў адразу – гіпертанічны крыз. І дамовіўся з нейкім сваім знаёмым у Мінску пра кансультацыю. А мясцовая ўлада нават адшкадавала стары, зацёўханы «опель» з шафёрам на падарожжа.

      «Опель» глохнуў на самых рызыкоўных скрыжаваннях, шафёр злаваўся, маці нервавалася, медсястра, што суправаджала іх, захоўвала выгляд індыйскага Буды, а Дана нават не глядзела па баках, хаця ў Мінску была ўпершыню. Запомніла з таго разу больш назвы: Другая клініка, неўралагічнае аддзяленне, Ніжні базар – незразумела чаму, бо ніякага базару не было. Лысаватыя горкі з нейкімі кволымі дрэўцамі каля Опернага тэатра і каля Свіслачы – яны выраслі разам з ёю і сталі пазней, калі Дана атабарылася ў сталіцы, яе любімымі паркамі.

      Маці хварэла ўвесь красавік, травень, чэрвень – і толькі недзе ў ліпені стала, пакульгваючы, збірацца на працу. А тут Анёл у цені крылаў згадаў пра іх і, мабыць, з ласкі сваёй міласць сваю аказаў. Маці выйграла грошы па аблігацыі. Ні тады, ні пазней Дана не ведала колькі. Яна ўвогуле неяк адстаронена


Скачать книгу
Яндекс.Метрика