Эротические рассказы

Жонка на гадзiну. Андрэй СідарэйкаЧитать онлайн книгу.

Жонка на гадзiну - Андрэй Сідарэйка


Скачать книгу
вячэру. Тое ж яму давялося рабіць і на наступны дзень, і ў іншыя. Напрыканцы тыдня Вінцук звярнуўся да жонкі:

      – Даражэнькая, мне б вопратку папрасаваць…

      – Не ведаю, ці здолею, сёння самы пік хваробы настаў, – стомлена адказала жонка.

      Тут Вінцук не вытрымаў.

      – Я не ведаю, што гэта за хвароба такая – «тэлесерыялізацыя», – але вылечыць яе змагу. Трэба выключыць тэлевізар і забыцца на яго існаванне!

      – А ці не выявяцца нейкія пабочныя эфекты, калі мы тэлевізар вынесем на балкон? – здівілася жонка.

      – Не. Калі не глядзіш, то і не «хварэеш», – адказаў мужчына і пачаў адключаць тэлевізар.

      – Колькі вольнага часу ў нас адразу з’явіцца… Тады, можа, кран адрамантуеш? – запыталася Аўдоцця.

      – Канечне. Хіба я не гаспадар у хаце? – рашуча прамовіў Вінцук і пайшоў па інструменты.

      Аўдоцця яшчэ з хвіліну пасядзела на канапе, а затым, напяваючы вясёлы матыў, адправілася на кухню. У душы яна была шчаслівая і ганарылася сабой: ніводны ўрач не мог вылечыць мужа, а яна за тыдзень ад жудаснай хваробы пазбавіла. Ці ж гэта не сапраўдны цуд?

      Не з той нагi

      Офісныя гісторыйкі

      Графiн

      Гэта гісторыя адбылася ў рэдакцыі адной гарадской газеты. Рэдактар там неяк сказаў свайму намесніку:

      – А прынясі ты мне вады, Рыгор Данілавіч.

      – Гэта мы зараз, Пятро Андрэевіч, – падхапіўся той.

      І графін са стала ўзяў. Аднак, выйшаўшы з кабінета, падумаў: «А сакратарка ў нас на што?.. Я хоць і намеснік, але ж ваду гэтаму вепруку насіць не стану».

      З гэтым ён паставіў графін на стол у прыёмнай. Сакратарка яго, вядома ж, убачыла. Падумала: «Ну добра, шэфу – то кавы, то гарбаты. А тут яшчэ і намесніку?.. Ды яму толькі моду пакажы… Не на тую напалі!»

      Словам, абурылася кабета і занесла графін у аддзел палітыкі.

      Супрацоўнікі яго таксама здзівіліся, бо сакратарка ж, як ты ні круці, ім не начальніца… Таму графін яны перадалі ў аддзел гарадскога жыцця.

      Але хадзіць па ваду там таксама не пажадалі, і графін апынуўся ў аддзеле культуры.

      – Мы, безумоўна, людзі інтэлігентныя, – адзначылі пра сябе тамтэйшыя дзяўчаты, – але ж не настолькі…

      У кабінеце вёрсткі ўсе шчыравалі над новым нумарам, таму графін аддалі прыбіральшчыцы, якая прыходіла з заявай на адпачынак. «Гэтага мне яшчэ не хапала – ваду ім насіць», – пакрыўдзілася кабета і аднесла графін … назад у прыёмную.

      Туды (і якраз жа ў гэтую хвіліну!) са свайго кабінета выйшаў рэдактар. Убачыўшы, што графін па-ранейшаму пусты, ён вырашыў, што намесніка некуды выклікалі, і пайшоў па ваду сам. А паколькі пачаўся абед, то сакратаркі на месцы не было, і куды знік графін, ніхто не ўбачыў…

      Вярнуўшыся з абеда і згледзеўшы, што графіна з вадою няма, намеснік выклікаў да сябе сакратарку:

      – Дзе графін? – спытаў у яе. – Шэф патрабуе.

      Гэта крута мяняла справу, таму сакратарка ледзь не лёцьма кінулася ў аддзел палітыкі. Там, пачуўшы, што вада патрэбна рэдактару, а не ёй, сказалі: «Адну хвілінку», – і паімчаліся ў аддзел гарадскога


Скачать книгу
Яндекс.Метрика