Эротические рассказы

Помнік літары «Ў». Вінцэсь МудроўЧитать онлайн книгу.

Помнік літары «Ў» - Вінцэсь Мудроў


Скачать книгу
самых дзвярэй крамы цётку нагнаў надрыўны хлапечы лямант:

      – Бабуля, вашы індыкі паехалі!

      Два падшыванцы беглі ад станцыі, адчайна махаючы рукамі.

      – Куды паехалі? На чым паехалі? – улякнута-плаксівым голасам азвалася цётка, не цямячы – пра што гаворка.

      – У бок Азярышча! На цягніку! – разам крыкнулі падшыванцы.

      Цётка Аўгіння страсянула галавой, адганяючы страшную вестку, і голасна, на ўсю ваколіцу залямантавала:

      – А чаго ж вы іх адтуль не сагналі-і?!

      – Ды мы здалёк ужо ўбачылі, калі цягнік хуткасць набраў, – пакрыўджана азваліся падшыванцы.

      Усе, хто быў у краме, выкуліліся на вуліцу. Адна з жанчын, яшчэ не ведаючы, што здарылася, таксама ўголас залямантавала, а дзядзька ў ссунутай набакір чыгуначнай фуражцы, пачуўшы пра індыкоў, піхнуў у кішэню пляшку «чарніла» і глыбакадумна заўважыў:

      – Кепска, відаць, кармілі, вось і паехалі шукаць лепшай долі.

      Зяць, як заўсёды, сядзеў на лаве і пыхкаў папяросай. Лава стаяла каля расчыненага акна дзяжуркі, і, калі за спінай азываўся тэлефон, дзяжурны па станцыі лез у ваконны атвор і даваў загады машыністам, стоячы вокраччу на падаконні і выставіўшы ў вакно свой па-жаночы абвіслы азадак.

      – Чаго ты сядзіш! – яшчэ здалёк выгукнула цешча, заграбаючы нагамі шэрую пылюку.

      Ад таго ляманту ў дзяжурнага галава ўехала ў плечы і з роту выпала папяроса.

      – Спыняй свой цягнік! Хай бягуць – шукаюць маіх саколікаў! – голас цешчын набыў тым часам ужо зусім істэрычныя ноткі.

      – Які цягнік?! Каго шукаць?! – у зяця ўстаўбурыліся валасы на галаве і дробна задрыжэла ніжняя вусна.

      Хвілін пяць цётка Аўгіння, дарэшты блытана, апавядала пра сваю бяду, а калі зяць, уцяміўшы, нарэшце, што да чаго, падабраў з-пад ног папяросу, цешча абурана ляпнула яго па руцэ.

      – Ты што… аглушэў, ці што з табой? Спыняй, табе кажуць, цягнік!

      – Мы што, з-за двух індыкоў будзем ламаць графік руху? – буркнуў зяць, залазячы ў атвор вакна, і ледзь чутна дадаў: – Галосіць, што тая Гамзаціха.

      Гамзаціха была іх суседкай – хата яе стаяла на другім баку чыгуначнай лініі. Летась нейкія п’яныя хлопцы пераехалі на матацыкле ейнага гусака, дык суседка цэлы месяц па ім галасіла.

      Цётка Аўгіння плюхнулася на лаву, перавяла дых, ссунула з левага вуха хустку, каб лепей чуць зяця, які ўжо некаму тэлефанаваў.

      – Мікола?! Цябе зараз у Азярышчы спыняць – прабяжыся ўздоўж саставу. Там дзесьці на платформах павінны два індыкі сядзець… Ну якія… звычайныя… паўночнакаўказскай пароды. А? Йоп.. ну звычайныя, кажу, хатнія.. Ты што, індыкоў ніколі не бачыў? Што? Чые? Ды цешчы маёй… А?.. ды ніхто іх туды не садзіў, самі селі, – дзяжурны па станцыі, праўдападобна, пачынаў губляць душэўную раўнавагу. – Ну не селі… заляцелі… Што? Ды лётаюць… гэта твае, можа, не лётаюць, а цешчыны праз плот сігаюць… маладыя былі, дык на хату ўзбіваліся… А? Ды без цешчы еду-уць, адны-ы… – з робленым стогнам выдыхнуў дзяжурны па станцыі і выцер халодны пот з лабешніка.

      Зяць


Скачать книгу
Яндекс.Метрика