Эротические рассказы

Закон захавання кахання. Зінаіда ДудзюкЧитать онлайн книгу.

Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк


Скачать книгу
напісаў. Толькі давялося ёй чакаць некалькі месяцаў.

      «Дзень добры, Сонейка, Сонейка-Слязінка!

      Вось і пачаў гэты доўгі-доўгі ліст. Праўда, не маю пэўнасці, ці скончу сёння. Хаця і так затрымаўся з ім аж занадта. Даруй. Праўда, парываўся, але то тое, то гэта, адным словам – нечага не хапала. А можа, таму што я ўсё-ткі эгаіст, атрымаў ад цябе вестачку з аўраю дабрыні і любові і сяджу, як той ангельскі лорд, маўляў, мне добра, дык, пэўна, добра і ўсім.

      Маўчанне, маўчанне, заснула душа, а мо і не прачыналася. Жыццё складаецца з суцэльнай бязладнай мітусні. Займаешся чорт ведама чым, толькі не сваёю душою. А яна ж птушка далікатная, падганяць цябе не будзе. Сядзі, куме, можа, выседзіш трасцу з халераю. Пі гарэлку, калі надта прыцісне, марнуй час.

      Я ведаю, як цяжка жыць і помніць пра смерць, і ведаю, што іншага шляху няма, і ўсё-ткі жыву, як гарох пры дарозе. А засталося ўсяго нічога, агарак свечкі… Запаленай… Кім? Куды іду? Куды вядзе дарога? Як сплаціць тыя паскудствы, да якіх прычыніўся? А круглая поўня вісіць над светам, як бубен, стукае па сэрцы. Плаціць, плаціць!.. У гэтым свеце за ўсё трэба плаціць, нават за знічку, якая ляціць не ў твае далоні… За позірк… Значыць, усё залежыць ад таго, якімі вачамі ты глядзіш на гэты свет. Заблудзіўся, закруціўся з высалапленым языком, з няўцямнымі вычыма подбежкам шыбую да ямы, у якую буду падаць усю рэшту вечнасці. І сапраўды, без’языкі звон гайдаецца над галавою. Бом! Бом! Толькі аглухлы ўсё адно нічога не чуе. Бом! І паляцела пясчынка часу няўзнак ператварацца ў валун. Бом – і канат, які вяжа цябе з гэтым жыццём, выцягваецца ў тоненькую нітку. Бом! І замест торнай дарогі – балота! А ўсё ж наперакор усяму подбежкам, подбежкам…

      Бывай здаровенькая, купальская зараначка».

      Ада чытала, перачытвала гэты ліст і не знаходзіла нічога, чым магла б наталіць сваё каханне, каб яно расло і дужэла, каб імклівай ракой поўніла істоту. Гэта быў ліст ні пра што, каб толькі адчапіцца ад надакучлівай жанчыны. Ён здаволіўся яе каханнем, яна для яго толькі адна з мноства іншых, якія, магчыма, таксама дамагаюцца ягонай увагі.

      Яна адступілася. Паміж імі ўсталявалася доўгае маўчанне, пакуль выпадкова не сустрэліся ў Вязынцы, дзе ладзілася Свята паэзіі. Сутыкнуліся лоб у лоб і хвіліну стаялі, быццам не пазнаючы адно аднаго ў дзіўным утрапенні. Пасля загаварылі разам, спехам, жартамі ды смехам. А праз колькі хвілін разышліся ў розныя бакі, бо Касьяну трэба было напрыканцы дня выступаць, спяваць песні ды чытаць вершы, а ёй шукаць спадарожны транспарт і памалу дабірацца ў Бабруйск. Адчуваючы віну за тое паспешлівае развітанне, ён прыслаў ёй яшчэ адзін ліст:

      «Добры дзень, Зара-Зараніца! Шкадую, што так бязглузда, так недарэчна развітаўся з табою. Некуды бег, некуды спяшаўся, так хацелася сказаць галоўнае пра нашу занядбаную мову і гісторыю – ажно трэсла. А потым высветлілася, што нікому гэта не трэба, нас пакінулі на закуску павесяліць публіку. Калі ўжо і людзей амаль не было. Божа, як цяжка разварушыць гэтае балота абыякавасці да сваёй культуры, да мінулага народа, да саміх сябе. Заснула годнасць чалавечая, як той казачны волат, спавілі закалыхалі,


Скачать книгу
Яндекс.Метрика