Эротические рассказы

Мае дзевяностыя. Альгерд БахарэвiчЧитать онлайн книгу.

Мае дзевяностыя - Альгерд Бахарэвiч


Скачать книгу
паляваць і якая паўплывае на мяне ня менш за «Тутэйшых». Сяргей Шупа будзе адным зь яе аўтараў, перакладчыкаў і рэдактараў – але я тады ня надта задумваўся, хто хаваецца за псэўданімамі SS і «Той самы», а на імёны не зьвяртаў увагі. Я буду проста чытаць – і перачытваць, і ўрэшце зьбяру падшыўку той газэты, бо яна напоўніцу задаволіць маю прагу ў інтэлектуальнай беларушчыне – тая, сапраўдная, адноўленая «Наша Ніва», НН Дубаўца, Шупы, Харэўскага, легендарная НН пачатку і сярэдзіны 90-х.

      Гэта была альтэрнатыва – што б ні сьцьвярджалі сёньня яе стваральнікі.

      Альтэрнатыва ўжо сасьпеламу, але яшчэ не надзеленаму ўладай, не гатоваму жэрці ўсё жывое лукашызму.

      Альтэрнатыва афіцыёзу, мэйнстрыму, патасу і ўсім саплям і супавым наборам адраджэньня.

      А з гледзішча дня сёньняшняга – і альтэрнатыва паўсталай пазьней жоўтай «Іхнай ніве».

      Альтэрнатыва ўсёй сучаснай палітычнай нудоце.

      Альтэрнатыва ўсім Робатам Беларушчыны.

      Дзьве душы

      Стыль. Інтэлектуальнасьць. Дакладнасьць. Рэфлексія. Такой была НН 90-х.

      Я купляў яе ў шапіку ТБМ, які стаяў каля Нацыянальнага банку – насупраць ГУМу. Купляў разам з касэтамі беларускіх гуртоў, іншымі газэтамі, кніжкамі і кніжачкамі і, вядома, значкамі (даўно мінуў той час, калі школьнік Алежка мусіў сам майстраваць сабе значкі з кардону і шпілек, цяпер знайсьці іх можна было паўсюль). Купляў, калі ўжо быў студэнтам пэдагагічнага ўнівэрсытэту. І цягаў газэту на заняткі: новы нумар! Магу даць пачытаць! – але ні ў аднакурсьнікаў, ні ў выкладчыкаў яна такога захапленьня не выклікала.

      У той час я ўпершыню задумаўся пра тое, што існуюць дзьве плыні беларускасьці. Адна – падобная да рэлігіі, заснаваная на сьляпой веры, са сваім сонмам прарокаў, апосталаў і сьвятых, яе запаветамі былі: быць бліжэй да народу, быць даступнай, быць зразумелай, не сумнявацца і верыць у блізкасьць усеагульнага шчасьця, суцэльную беларусізацыю і перамогу ідэалаў, а ідэалам была патрыярхальная вясковасьць. Такі сабе нацыяналістычна-сялянскі камунізм. Гэтая плынь ставілася да НН і ёй падобных насьцярожана: занадта складана, занадта шмат розуму, рэалізму або, наадварот, містыкі, занадта шмат Эўропы, Захаду, мадэрнізму і постмадэрнізму. Занадта шмат выбрыкаў і гульні. Занадта шмат гэтых модных інтэлектуальных штучак – народу такое ня трэба. Народ мудрэйшы за інтэлектуалаў, ён чысты, ахвярны і нявінны, і на яго трэба маліцца.

      Маліцца на народ і пакланяцца прарокам і апосталам мне зусім не хацелася. Тая, другая плынь (і яе ўвасаблялі для мяне НН, «Тутэйшыя» і беларускі рок) была мне значна бліжэйшая: тонкасьць і элітарнасьць, інтэлект і сумнеў, крытыка і сучаснае мастацтва (рок, авангард, экспэрымэнт, эсэ як самы творчы і плённы жанр), арыентаванасьць на моладзь, адмова ад вечнай беларускай культурнай герантафіліі. Спроба асэнсаваць новую культурную сытуацыю – і жаданьне стварыць новыя герархіі, з уключэньнем туды забытых, выкрасьленых і зусім новых імёнаў.

      Зрэшты, абедзьве плыні гаварылі, пісалі і сьпявалі па-беларуску. І


Скачать книгу
Яндекс.Метрика