Эротические рассказы

…І прыдбаў гэты дом. Мікола АдамЧитать онлайн книгу.

…І прыдбаў гэты дом - Мікола Адам


Скачать книгу
упэўнены ў сабе, можна сказаць, самурай, вельмі падобны знешне на амерыкана-японскага кінаакцёра Хіраюкі Тагаву. У свой час ён узначальваў Долінскі карлаг, зараз кіраваў Тэнтэкскай шахтай, абедаць заўсёды прыязджаў дамоў, што б ні здарылася. Менавіта дзякуючы яго сувязям старэйшы сын не атрымаў па максімуме, хоць і не быў вінаваты. У іх нават прыслуга мелася з былых сасланых немцаў, якія адаптаваліся ў казахскім стэпе.

      Хутчэй за ўсё Зарына ведала, што застане ўсю сям’ю Агайдара разам, больш за тое, разлічвала на гэта, бо на выпадковасць падобнае мала паходзіла. Яна хацела раз і назаўсёды пазбавіцца ад Агайдаравага ўплыву, скампраметаваць таго перад сям’ёй, зганьбіць на вачах сваякоў, тым самым засцерагчы і сябе, і бацьку. І ёй задуманае ўдалося, а бацька быў жывым пацверджаннем цёмных спраў іх сынка. Старэйшы брат у гасцёўні, побач з абедзенным сталом, на вачах ва ўсіх прысутных збіў Агайдара, ператварыўшы яго твар ці не ў крывавую кашу. Пасля загадаў вярнуць бацьку ўсё, што адабраў, і вымятацца з гэтай хаты. Сваякі ад Агайдара адракліся.

      Больш, як і прадракла Зарына, бацька яе ніколі не бачыў, як і Агайдара.

      Ён угледзеў яе смяшлівы твар і вушы, падобныя на эльфійскія, зусім выпадкова, падчас пахавання дзеда, мацярынага бацькі, амаль праз пятнаццаць гадоў. Ні кроплі не змяніўшыся, яна какетліва пазірала на бацьку з фотаздымка надмагільнага помніка. Сэрца Зарыны перастала біцца праз тры дні пасля таго, як яна разам з бацькам прыціснула Агайдара.

      Недзе праз год бацька пазнаёміўся з маці. Але перш, чым зрабіць крок насустрач, тры месяцы сачыў за ёю пры дапамозе дванаццацігадовай сяброўкі, якая жыла ў тым жа доме, хоць і ў іншым пад’ездзе. Яна, між іншым, і паказала, літаральна пальцам, бацьку яго будучую жонку. Можна сказаць, дзякуючы гэтаму маленькаму шпіёну бацька з маці і сустрэліся. Калі б не малая, наўрад ці што б у іх выйшла. Яна адгукалася на імя Танюха. Танюхай сябе і называла заўсёды, калі з кім-небудзь знаёмілася. Бацька выратаваў дзяўчынку, калі тая танула. Малая паслізнулася на самаробным плыце з вечка ад вялізнай драўлянай бочкі з-пад будаўнічай аліфы і звалілася з яго ў ваду кар’ера, утворанага паводкай і бясконцымі дажджамі побач з новабудоўлямі Трыццаць першага квартала. Пройдзе час, і на падобных плытах, утвораных, аднак, не з бочак, а з будаўнічых кабельных катушак, у такіх жа кар’ерах будзем гойсаць мы з братам, уяўляючы сябе то Рабінзонамі, то піратамі, то гераічнымі абаронцамі Севастопаля, нават прымем удзел у сапраўднай марской баталіі паміж прадстаўнікамі нашага дома і суседняга. На шчасце, у той вайне ніхто не загіне, хоць кожнага яе ўдзельніка надоўга прыкуе да ложка ангіна ці свінка.

      Дзяўчынцы пашанцавала, што бацька ішоў паўз новабудоўлі, побач з кар’ерам. Калі б не ён, Танюха патанула б. Ужо цямнела, да таго ж месца, у якім яна апынулася, было бязлюдным. Бацька яе і не бачыў. Ён яе пачуў. Яе здзіўлены ўскрык, калі тая боўтнулася ў ваду. Дарэчы, брудную, мутную, з вясёлкавымі разводамі ад мазуту.

      Наглытацца гэтай дрэні Танюха не паспела.


Скачать книгу
Яндекс.Метрика