Эротические рассказы

Ордэн Прамяністых. Зміцер ДзядзенкаЧитать онлайн книгу.

Ордэн Прамяністых - Зміцер Дзядзенка


Скачать книгу
Ці, можа, гэты Кміціч папросту набівае сабе цану? Нічога! І не такіх абломвалі.

      Аляксей Пятровіч падняўся з-за стала і падышоў да акна. Стоячы спінай да суразмоўцы і гледзячы на мітуслівую вуліцу, ён няспешна загаварыў:

      – Калі вы адмаўляецеся, дык я пашукаю якія-небудзь іншыя варыянты. Проста мне вельмі спадабаўся ваш стыль – вы лёгка і даступна выкладаеце гістарычны матэрыял. На жаль, не кожны спецыяліст-гісторык здольны данесці свае веды ў папулярнай форме, таму мне хацелася знайсці чалавека, які напіша гэтую гісторыю цікава і зразумела для ўсіх…

      – А чаму мы сустракаемся менавіта тут? – не сунімаўся журналіст. – Можна ж было, мабыць, арганізаваць мне працу ў архіве КДБ, каб вам не давялося насіць сюды дакументы?

      Суразмоўца рэзка павярнуўся да Кміціча, і на яго твары хітра бліснулі вочы.

      – А пускаць вас туды для працы не дазваляе распараджэнне кіраўніка камітэта. Не тое каб персанальна вас, – рука ўзнялася ў заспакаяльным жэсце. – Гэтая забарона – яна для ўсіх. Толькі сваякі рэпрэсаваных могуць папрасіць справу на сваіх продкаў, а ўсялякім гісторыкам і аматарам доступ да архіўных дакументаў забаронены. Гэтае правіла дзейнічае з канца 90-х.

      – Чаму? – не драмаў у Кміцічу журналіст.

      – Вы ж памятаеце, Павел, як у перабудову адкрылі архівы? Вось і ў наш архіў тады пусцілі гісторыкаў. Вядома, не ўсе дакументы ім і тады можна было вывучаць – толькі тыя, з якіх знялі грыф сакрэтнасці… Але гэта мала дапамагло: некаторыя, нават вывучаючы дакументы 1920-х гадоў, змудрыліся вываліць на органы цэбар бруду і перакруціць гісторыю. Барацьба з антысавецкім падполлем у іх, бач ты, атрымалася не абаронай дзяржавы, а ледзь не нейкімі там катаваннямі нявінных людзей! Якія ж яны нявінныя, калі рыхтавалі паўстанні і тэракты, шпіёнілі на карысць замежных разведак?.. Так чорт ведае да чаго дадумацца можна!

      Кадэбіст раптоўна сціх, быццам сам заўважыў, што расхваляваўся. Ён пажаваў вуснамі нейкую думку, спрабуючы яе на смак, – Павел не перашкаджаў гэтым роздумам.

      – Вось пасля такіх гісторыкаў старшыня камітэта і забараніў ім доступ да архіваў, – ужо спакойна працягнуў Аляксей Пятровіч. – Ведаеце, у нас таксама ёсць людзі адукаваныя, гістарычны факультэт заканчвалі, ім, як кажуць, і карты ў рукі. Яны вывучаюць дакументы і пішуць гісторыю ўзважана, без гэтых спекуляцый…

      – Ну і?..

      – Я б да іх звярнуўся, – у голасе мужчыны прагучала скруха, – але не змогуць яны напісаць папулярна, бо звыкліся пісаць або акадэмічным стылем, або рапартамі… Так што тут усё сышлося клінам: і працаваць у самім архіве вам нельга, і напісаць вы здолееце цікава.

      Вочы Аляксея Пятровіча ўважліва вывучалі твар журналіста:

      – Дык што, берацеся за справу? Ці мне пашукаць іншага аматара гістарычных таямніц і загадак, здатнага да прыўкраснага пісьменства?

      З ПРАТАКОЛА АГЛЯДУ МЕСЦА ЗЛАЧЫНСТВА

      На месцы злачынства было выяўлена цела мужчыны, на выгляд – 55–60 гадоў. Цела знаходзілася ў сядзячай


Скачать книгу
Яндекс.Метрика