Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля. Дзмітрый КудрэцЧитать онлайн книгу.
ты робiш? – пачуўся танюткi дзiцячы галасок. Верка азiрнулася. Ля плоту стаяла дзяўчынка гадоў трох-чатрырох. У вялiкiх гумавых ботах, чырвонай куртцы з чужога пляча i ўзлахмачанай галавой.
Дзiце са здзiўленнем сачыла за Верцынай справай.
– Прыгожыя ў цябе кветкi, – не чакаючы адказу прадоўжыла дзяўчына. – А цябе як завуць?
– Верай.
– А мяне Лiзай.
– Чыя ж ты такая бойкая будзеш? – запытался Верка.
– Мамкiна.
– А мамка дзе?
– На рабоце.
– А татка твой дзе?
– А таткi няма, – нiколькi не саромеючысь адказала дзяўчынка.
– Дык ты адна гуляеш?
– Адна. Баба ў магазiн пайшла, а я сюды.
– А бабу як зваць?
– Баба.
– А жывеш ты дзе?
– У горадзе.
– А што ты тут робiш?
– Мяне да бабы прывязлi. Яна ў магазiн пайшла, а я сюды.
– Табе, пэўна дадому пара iсцi? Баба хвалявацца будзе.
– Не, не будзе! А гэта ў цябе што? – Лiзка ткнула пальчыкам на прыкрытыя ад ветру цюльпаны.
– Кветкi.
– А нашто ты iх закрыла?
– Каб ноччу не замерзлi, – Верка зняла мяшок.
– Хiба iм холадна бывае? – ўсмiхнулася дзеўчына.
– Бывае.
– А як яны называюцца?
– Цюльпаны.
– А чаму яны не цвiтуць?
– Рана яшчэ. Праз пару дзен зацвiтуць. Вось тады i прыходзь на iх паглядзець.
– Прыду, – матнула галавой дзяўчынка.
– Лiзка, чорт цябе бяры! – пачуўся аднекуль крык. – Я ўсю веску абегала, а ты вось дзе!
– Здароў, Iванаўна, – Верка прывiталася з падляцеўшай да плоту кабецiнай.
– Здарованькi! – баба хапалася за сэрца.
– Твая? – Верка кiўнула на дзеўчыну.
– Мая, – Iванаўна перавяла дух. – Дачка на сесiю паехала. Вучыцца значыцца, а гэту недарэчнасць мне падкiнула. Не дзiценак, а чорт! Пасядзi, кажу адна ў хаце, пакуль у магазiн збегаю. Дык не! Я за дзверы i яна следам. А каб сышла куды? Што б я рабiла? Дзе б я яе шукала?
– Шустрая яна ў цябе, – заўважыла Верка.
– Шустрэй не прыдумаеш, – Iванаўна падпiхнула ўнучку i патопала дадому.
Верка нейкi час глядзела, як старая i малая кавыляюць па дарозе. Старая мацюкаючыся, а малая штосьцi весела рассказваючы.
Паглядзела, неяк сумна уздыхнула i зноў прынялася корпацца са сваiмi кветкамi.
Выхадны скончыўся. Назаўтра, накiроўваючыся на работу, Верка не прамiнула пагледзець на свае цюльпаны. Кветкi пачалi распускацца. На самой справе яны аказалiсь яшчэ прыгажэйшымi, чым на фатаграфii. Цемна-чырвоныя, амаль чорныя пялесткi з белымi пражыкамi i махровымi краямi. Два з iх ужо поўнасцю распусцiлiся, а трэццi быў ужо нагатове раскрыць свой венчык насустрач сонейку.
– Гэта ж якi трэба мець розум, каб такое вывесцi! – Верка не магла налюбавацца кветкамi. – Усе. На наступны год выпiшу яшчэ. Чорт iх бяры грошы! На такое хараство нiякiх грошай