Эротические рассказы

Пяшчынкі шчасця. Канстанцін ШанцаўЧитать онлайн книгу.

Пяшчынкі шчасця - Канстанцін Шанцаў


Скачать книгу
такое? Гэта небяспечна? Чаго вы маўчыце? – засыпаў ён іх пытаннямі.

      – Небяспечна? Тут як паглядзець… Ты хоць ведаеш што гэта такое?

      Не… – і Лакі, ужо ў каторы раз адчуў, што чырванее не толькі твар і вушы, але яшчэ і шыя з астатнімі часткамі цела.

      – Гэта – Камень. Артэфакт, які пасля мутацыі ў некалькіх анамаліях «вывальваецца» вонкі. Нерадыёактыўны, біялагічна не небяспечны, не ўяўляе сабой ніякай каштоўнасці ў плане паляпшэнняў, але для навукоўцаў гэта проста знаходка. На маю памяць, за пару апошніх гадоў гэта другі знойдзены камень. Па сутнасці – гэта твой білет адсюль. Ён каштуе столькі, колькі каштуе ўсё, што надзета на ўсіх сталкерах тут. Не, нават нашмат больш. Ён вельмі дарагі, таму і небяспечны. За межамі гэтай лакацыі, даведаўшыся, што ў цябе ёсць падобная штука, нешматлікія не паддаліся б спакусе адабраць яе ў цябе. Прычым не самым добрым спосабам. Мала таго, што за яго можна выбрацца адсюль, дык яшчэ і камфортна жыць доўгі час у цёплых краях, ні ў чым сабе не адмаўляючы. Неяк так. Так што ногі ў рукі і наперад да навукоўцаў. За сваім білетам на выхад.

      Зусім нічога не разумеючы, Лакі дабраўся да бункера, націснуў кнопку выкліку, прайшоў тамбур з антысептыкам і, абмінуўшы ахову, апынуўся перад навукоўцам.

      – Малады чалавек, вы выдатна папрацавалі сёння. Дадзеныя з датчыкаў ўжо паступаюць да нас на тэрмінал… – ён не паспеў скончыць сваю фразу, убачыўшы што Лакі паказвае яму ў разгорнутым лісце.

      – Дзе… як… адкуль… гэта немагчыма… – вучонага настолькі перапаўнялі пачуцьці, што ён не мог звязваць словы ў нармальную гаворку. Калі ён схапіўся за левую частку грудзі і пачаў паволі асядаць на падлогу, Лакі ахапіла сапраўдная паніка.

      – На дапамогу! Чалавеку дрэнна! – толькі і змог крыкнуць ён і, практычна ў тое жа імгненне быў адкінуты ў бок ахоўнікам.

      – Віктар Мікалаевіч! Віктар Мікалаевіч! Што з вамі? Вы мяне чуеце? – пытаючы вучонага, ахоўнік не пераставаў кідаць гнеўныя, не прадвяшчаючыя нічога добрага, погляды ў бок Лакі.

      – У-с-с-сё н-н-нармаль-н-н-а. В-в-вады, к-к-калі ласка…

      Ахоўнік адчапіў з поясу сваю пляшку і паднёс яе да вуснаў навукоўца. Зрабіўшы некалькі глыткоў, Віктар Мікалаевіч сказаў:

      – Дзякуй табе, Арцём! Перадай Дзіму, каб перавялі бункер ў рэжым абароны. Допуск ўнутр толькі з майго дазволу.

      Кароткі ківок і Арцём знік, пакінуўшы Лакі сам-насам з навукоўцам.

      Віктар Мікалаевіч падняў руку і Лакі, зразумеўшы яго намер, хутка падышоў да яго і дапамог падняцца. Вучоны зрабіў яшчэ некалькі глыткоў з пляшкі, зачыніў яе і аддаў Лакі. Таму нічога не заставалася акрамя як прычапіць яе да свайго пояса.

      – Так. Усё ў парадку. Я ў норме. Пачакайце крыху, трэба прынесці кантэйнер для яго, – і Віктар Мікалаевіч паказаў на артэфакт, весела пабліскваючага на ўжо ладна завялым лісце.

      Змясціўшы артэфакт у кантэйнер, Віктар Мікалаевіч пачаў разглядаць свае дрыготкія рукі. Праз некалькі хвілін слабым голасам ён вымавіў:

      – Лакі… магу


Скачать книгу
Яндекс.Метрика