Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх. Антось УласенкаЧитать онлайн книгу.
існаваў – дабраўся на карачках, зьнявечаны й спанявераны. Тут пачыналася шэрая зямля, парослая кустоўем. Ён упаў на сьпіну і аддыхаўся. Колькі разоў цыркануў крывёй. Паветра ўсё гарачэла. Відаць, патроху набліжаўся да цэнтру апраметнай.
Калі апёкі на целе дзіўным чынам загаіліся, падняўся й рушыў праз кусты. Лісьце на іх было вострае як лёзы, і ймкнулася ўчапіць яго як мага часьцей і балючэй. Ён не зважаў на парэзы, пільнуючыся абранага кірунку.
Ягоныя пакуты толькі пачыналіся.
Зямля пад нагамі, і без таго напечаная, раптам задымілася й запалала. Шукаць паратунку не было дзе. Заставалася бегчы наперад – там на гарызоньце вымалёўваліся высокія сілюэты чорнага колеру.
Ён ня помніў, колькі разоў згараў зажыва на той раўніне. Помніў, што зьбіўся з падліку.
Часткаю свайго аганізуючага розуму Ўсьцюжанін адзначаў жахлівую няслушнасьць навакольля. Пакуль ён нема крычаў, ахоплены полымем, зьверху радасна шчабяталі нябачныя птушкі, а ля востралістага кустоўя мірна пасьвіліся каровы. Хто мог прыдумаць такое месца? Хіба што звар’яцелы бог. Альбо д’ябал. І чаму тут апынуўся ён: ня злодзей, не вычварэнец, ня кат – просты кантрактнік?
Калі заўважыў быў руіны места ў першы раз, то падумаў, што гэта ягоны Краснаярск і ён вяртаецца дамоў. Нават у пекле прыемна пабачыць родны кут, знайсьці хоць бы нейкі сэнс у пачварнай фантасмагорыі.
Але неўзабаве памылка сталася відавочнай. Гэта быў не Краснаярск, гэта…
Усьцюжанін завярнуўся й пайшоў назад.
Зноўку паўтараліся жахі. Зноўку зьмяняліся ў карагодзе сьпёка, халадэча й сьмерць. Да лявы, попелу й сьнегу дадаліся агромністыя камары, якія аблеплівалі яго воблакам і высмоктвалі кроў ці не дасуха.
Ён ішоў прэч ад руінаў, ня збочваючы, але і другі раз выйшаў да іх з таго самага боку. Заставалася толькі гістэрычна расплакацца й пабегчы наўздагад…
Калі наперадзе ўзьнік паказальнік на Гомель, ён даўмеўся, што ўжо тройчы бачыць места з усходу. Ня тое, каб у пекле былі ўсход ці захад, але ён нібыта глядзеў на руіны Гомлю з Бранскае шашы, па якой і ўехаў сюды некалі ў складзе Першага міратворчага. Калі ж гэта было? Здаецца, стагодзьдзі таму.
«Відаць, хтосьці вельмі хоча, каб я туды патрапіў. І выбару мне не пакінулі».
Кім мог быць гэты «хтосьці», заставалася няясным. Дагэтуль ён не сустрэў у апраметнай жаднае разумнае істоты, але – ірацыянальна, падсьвядома – баяўся натрапіць на дэманаў.
І вось Усьцюжанін стаяў на набярэжнай лявавага Сажу і адганяў турботныя думкі.
Банцэвічанка назірала за супраціўнікам. Ён не марудзіў ані хвілі.
На катоў Варгіна, што дзерлі ваяроў, зьверху абрынуліся птушкі сірын. Кіпцюры ў іх былі ня меншыя за кашэчыя, і карыстацца імі яны ўмелі ня горш. Ракаў і зьмеяў ірвалі на шматкі кашлатыя мядзьведзі, якіх ворагі павыпускалі з клетак. З пацукамі ўмомант расправіліся псагалоўцы. Пры патрэбе яны маглі хутка бегаць на ўсіх чатырох. Насустрач цмокам вылецелі зьмеі-гарынычы. На адну