Белорусский дневник – 2022. Владимир Николаевич КуликЧитать онлайн книгу.
гасцей і шмат тваіх сяброў.
І, па-мойму, лепшага настрою
Не знайсці і не адчуць нідзе:
Кожны аўтар пра сваіх герояў
Гутарку няспешную вядзе.
Хоць нячутны гэтай мовы гукі, —
Кніга ўмее ціха гаварыць.
А бярэш яе з паліцы ў рукі —
Як паходня, поклічна гарыць.
Тут я бачу класікаў – мо, роту, —
З блізкіх і далёкіх нам краін:
Дантэ, Твэн, Шэкспір, Міцкевіч, Гётэ…
У святочных строях – як адзін.
Тут сябры са школьных хрэстаматый:
Пушкін, Гогаль, Лермантаў, Крылоў,
А яшчэ з усмешкай хітраватай
Пазіраюць Горкі, Блок, Святлоў.
Бачу сярод постацяў выдатных,
Хто сюды на кніжны сход прыйшоў, —
Нашыя Купала, Колас, Гартны,
Багдановіч, Броўка, Куляшоў.
Ёсць і шмат сучаснікаў вядомых,
Хто гасцюе тут не проста так,
З кім і не па кніжках я знаёмы, —
Ліпскі, Федарэнка, Шніп, Бадак…
Кніжны свет – загадкавы, бясконцы:
Між паліц з трымценнем я іду,
Моўчкі, шчыра б'ю паклоны творцам,
Інжынерам чалавечых душ.
Крыху збоку – гурт людзей з навукі,
Ветразяў прагрэсу ўсіх часоў.
Маю шанц паціснуць моцна рукі
Ньютану, Энштэйну і Русо…
Вось ён, залаты запас краіны!
Храм, дзе прычашчаецца душа,
Дзе жывуць і мары, і ўспаміны,
Ад якога ў свет вядзе бальшак.
Вось, яно сапраўднае багацце!
Зліткі залатыя – не раўня,
І няварта на іх грошы траціць:
Мёртвыя яны, як цішыня.
Вольны час без кнігі бавіць марна.
Кажаце: «Няма чаго чытаць…»
Вы калі наведвалі кнігарню,
Бралі ў рукі кніжку пагартаць?
І не для забавы – мне паверце! —
На пацеху часу ўсім стае.
Моц душы і асалоду сэрцу
Нам чытанне кніг штодня дае!
«Прачытаць усе іх немагчыма…» —
Гэты хітрык шмат каму свярбіць,
І дарма шукаеце прычыну —
Хто даў права кнігу не любіць?
З добрай, мудрай кнігай, як з малітвай,
Нам лягчэй і спакайней ісці
Па сцяжынах, часам апавітых,
Што Ўсявышнім дадзены ў жыцці.
То часцей наведвайце кнігарню,
Не шкадуйце грошай для душы!
Свет тады, упэўнен, лепшым стане…
…Будзе час – падумайце ў цішы.
* * *
Зямля мяняе свой убор —
Змрок ахінае наваколле,
І на заснежанае поле
Кладзецца водбліск першых зор.
Зіма прыйшла і ў Прынямонь.
Нясу мароз вячэрні ў хату,
Дзе ў печцы зырка, зухавата
Гарыць, трапечацца агонь.
Цяплом напоўнены пакой,
Ён не сябруе з халаднечай —
Душа ж трывожыцца аб нечым,
Прагнаць не можа неспакой.
Няўжо ноч зноў скрадзе мой сон,
Схавае