Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд. Алег ГрушэцкіЧитать онлайн книгу.
катуе палонных небарак. Вох і злосны ён, я вам скажу. Нават паветрыкі нішто перад ім. Знешне быццам бы і чалавек, сівы, у гадах, але твар халодны і бяздушны, нібы прывід які. Замест ног – віхура пад ім, на якой ён і перасоўваецца. А характарам, як звер – люты і бязлітасны. Не пазайздросціш таму, хто да яго патрапіць. Налятае ён на няшчаснага ветрам, закручвае ў свой хвост-віхор, выварочвае, а то і ламае асабліва незгаворлівым рукі-ногі. А каб тыя не крычалі ад нясцерпнага болю – на час катаванняў адымае мову, язык і горла замарожваючы. Тут пагодзішся на што заўгодна. Але пасля праходжання пакут ты ўжо быў вымушаны ў два разы болей адпрацоўваць свой доўг.
– Што за жахі! Нават цяжка ўявіць такое. І што, ўсе церпяць яе выбрыкі?
– Ну чаму ж. Знаходзіліся, хоць і за рэдкім выключэннем, героі, якія з такім не пагаджаліся. Хоць і цяжка сказаць, чаго там болей – гераізму, ці гэта быў апошні крок адчаю, бо губляць ім ужо не было чаго. У любым выпадку – іх лёс быў яшчэ горшы, бо траплялі яны тады ў рукі да самой Маразанны.
– Хіба можа быць што яшчэ горшым?
– Паверце, можа. Праблема ў тым, што свой палац яна палюбіла ўпрыгожваць скульптурамі.
– Дык што тут страшнага?
– Страшэнна тое, што гэта за скульптуры. Бо гэта замарожаныя фігуры акурат тых смельчакоў, што адважыліся пярэчыць ёй ці пайсці супраць яе. Такіх яна бессардэчна ператварае ў ледзяныя скульптуры моцай свайго чарадзейнага кія. А потым расстаўляе на відных месцах свайго палаца, каб усе бачылі, што можа чакаць за непадпарадкаванне ёй.
– Як, і ў яе ёсць чарадзейскі кій?
– Вядома ж. Хіба толькі з іншымі ўласцівасцямі. Ды і знешне ён не падобны на кій Волха – нібы шэранню пакрыты, а верхавіну яго ўпрыгожвае вялізны, у вытанчаным разьбяным абрамленні дыямент, які ззяе. На што пакажа яна сваім кіем і даткнецца – умомант у лёд ператворыцца.
– Ашалець! І шмат ужо такіх скульптур?
– Не сказаць, каб зашмат. Бо калі яна зусім не ў духу, а гэта часта, то сярпом галаву з плячэй далоў адсякае. Ды і мала хто быў у стане вытрымаць катаванні Падвея. І, быццам, будовы палаца ёй было мала, працягнула і далей выкарыстоўваць жыхароў Вагорыі. Падобна, што пасля землятрусу з выкідам вогненнай крыві зямля вывергла з глыбіні дыяменты. Адразу за палацам ля падножжа гор знаходзяцца разломы, у якіх Маразанна наладзіла капальні, дзе тыя каштоўнасці і здабываюць. І дайшло да таго, што многія мужчыны пачалі знікаць.
– Але ж гэта папросту нявольніцтва нейкае. Так нельга ставіцца ні да кога. Няўжо ніхто не змог супрацьстаяць гэтаму дзікунству? Куды сам Семаргал глядзеў?
– Верце ці не, але акурат Семаргал і узняў войскі, каб прагнаць яе. Напачатку ён закрываў на ўсё вочы, зрэшты, Маразанна дапамагла яму выратаваць каралеўства ад яго памылкі. Ды і з ураджайнасцю зямлі жыхарам дапамагала. Нават калі пайшлі скаргі ад народу, ён быццам бы не заўважаў іх, не надаваў належнай увагі. Але калі жыхары пачалі ўжо ледзьве не бунтаваць, бо іх сваякі не вярталіся з сутарэнняў