Эротические рассказы

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд. Алег ГрушэцкіЧитать онлайн книгу.

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд - Алег Грушэцкі


Скачать книгу
хто ж гэта? Ці не наш пан Вуж?

      – Не. Хоць і Вуж зараз пры ім, дапамагае па гаспадарцы. Крумкач гэта. Дарэчы, родам з каралеўства Вагорыя. Памятаеце бітву нашых каршуноў з крумкачамі Волха?

      – Вядома ж! Такое не забудзеш.

      – Дык вось, гэты Крумкач быў адзін з нешматлікіх, хто адмовіўся прымаць у ёй удзел. Ён ужо тады разумеў, што мы змагаемся за праўду, за сваю волю і адстойваем сваю зямлю і сваю незалежнасць, таму і не стаў прымаць удзел у нападзе на наш народ.

      – Мудра.

      – Так. Розумам і разважлівасцю, нягледзячы на маладыя гады, ён заўсёды адрозніваўся. Волх яго за гэта не любіў, а чуткі пра яго мудрасць даносіліся і да нашага каралеўства. Вось Пугач, калі паміж нашымі каралеўствамі нарэшце наступіў мір, яму і прапанаваў пайсці да яго.

      – Вого! Такая прапанова дарагога вартая.

      – Згодны. Мяркую, і Крумкач так палічыў і з радасцю пагадзіўся. Спадзяюся, ён аб’яднае ў сабе веды абодвух каралеўстваў, і гэта паслужыць нам усім на карысць.

      – Што ж, адна галава – добра, а дзве – яшчэ лепей. Мо што і параяць.

      – Тым больш, што Крумкач сам з тых краёў, – падмеціла сястра.

      – Насамрэч. Што ж, цяпер мы папросту мусім праведаць нашага старога знаёмага.

      – А заадно і завесці добрае знаёмства яшчэ з адным мудрым птахам.

      Размова з бежанцамі зацягнулася надоўга і была насычанай. Пабачыўшы, з якой увагай да іх ставяцца, перасяленцы цалкам прасякнуліся шчырасцю і цёплымі пачуццямі і да караля, і да юных герояў. Амаль кожная з жанчын распавяла сваю сумную гісторыю, поўную болю, смутку і адчаю, ад якіх часам слёзы самі наварочваліся на вочы, а да горла падступаў цяжкі гаркавы камяк.

      Па сустрэчы ўсе госці атрымалі падарункі ад караля, а дзеці яшчэ і дадаткова прысмакі, таму былі бязмежна ўсцешаныя. І толькі Янка з Міланай засталіся ячшэ больш задуменныя. Яны вельмі спадзяваліся высветліць хоць нешта пра слабасці Маразанны, а выявілася наадварот – што яна нашмат больш небяспечная, чым пра яе думалі. Але і ведаць моцныя бакі праціўніка карысная рэч – ведаеш, чаго можна чакаць, і як быць да гэтага падрыхтаваным. Папярэджаны – значыцца ўзброены. Да таго ж, атрымалася высветліць з размовы штосьці хоць прыблізна пра колькасныя перавагі ворага, яго магчымасці, і больш-менш пра будову замка і прылеглыя тэрыторыі. А паўней даведаюцца з часам. Заўтра ізноў чакае дарога.

      Крумкач – новы вучань Пугача

      Выпраўляць іх у шлях выйшаў ледзьве не ўвесь каралеўскі двор на чале з самім каралём, хоць Янка з Міланай і намерваліся вырушыць незаўважна. Добра яшчэ, што жыхары каралеўства не ведалі пра гэтыя планы.

      – Можа правадніка вам вылучыць? – паклапаціўся Мацей.

      – Не, дзякуем! Мы памятаем дарогу. Галоўнае, каб сцежкі за столькі часу не зараслі.

      – Сцежкі? – усміхнуўся кароль. – Даўно ж вы не былі ў нас. Да хаты нашага шаноўнага Пугача мы даўно прасеклі дарогу. Цяпер да яго можна спакойна дабрацца і на конях, хоць на карэце.

      – Вого! Добрая навіна.

      – Вядома ж. Цяпер ён галоўны каралеўскі дарадца.

      – А чаму тады не пры двары жыве?

      – Вох,


Скачать книгу
Яндекс.Метрика