Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд. Алег ГрушэцкіЧитать онлайн книгу.
па матэматыцы, да таго ж ён цяпер кіраваў скаўцкім атрадам – вось дзе прыдаліся яго лідарскія здольнасці.
– А ў вас, што цікавага чуваць? – пацікавіўся тата ў старых.
– Ды што тут новага можа быць? Год пражылі і дзякуй Богу. Адно што – на вёсцы ніколі не засумуеш, зямля гэтага не даруе. Гаспадарка шмат клопату патрабуе. Галоўнае, што моладзь вёску не забывае, хоць час ад часу, ды прыязджае. Можа, не ўсе на сталы побыт, большасць, каб толькі пагасціць, але і гэта цешыць. Заўсёды трэба даражыць тым месцам, дзе нарадзіўся, і адкуль твае карані.
– Твая праўда, бацька. Цалкам маеш рацыю. Жыць і працаваць можна, дзе заўгодна, хоць у далёкім замежжы, але да роднай зямлі, да бацькаўшчыны, трэба заўсёды зберагаць любоў і пашану.
– Ну, і не забывацца пра нас, сваіх бацькоў, – падсумаваў, усміхаючыся дзед.
– Гэта найперш!
Яны напіліся яшчэ гарбаты з блінамі, якія стары разрэзаў крыж-накрыж, і бабуля прапанавала трошкі паваражыць. Яна сама першай саломінку і выцягнула, роўную, доўгую.
– Добры знак, – растлумачыла яна, – год прынясе здароўе і даўгалецце.
За ёй пацягнула маці, якой дасталася падобная. Мужчыны ў гэтым не ўдзельнічалі – яны ўважалі тое за дзявочыя забавы. А Мілана з задавальненнем і нават з вялікай цікаўнасцю далучылася. І з хваляваннем няспешна дастала насычана залацістую саломіну з коласам, поўным зярнятаў.
– Вого! – нават усклікнула бабця.
– Што? – прамовілі адначасова Мілана з Янкам, якіх здзівіла такая бурная рэакцыя.
– Заможнага жаніха сабе адхопіш!
Тут хлопец не вытрымаў і засмяяўся, пахлопаўшы сястру па плячы.
– Смейся. На меншае я нават і не разлічвала, – не паддалася юная прыгажуня, ведаючы сабе цану.
За такой непахіснасцю разгубіўся ўжо хутчэй сам Янка. Але потым, ацаніўшы пачуццё гумару Міланы, якая так лёгка асадзіла брата, засмяяліся ўжо і ўсе.
Калядоўшчыкі
Раство атрымалася на славу, нават ноч была такая шчодрая на снег, што зранку немагчыма было выйсці з хаты. Намяло так, што мужчынам спатрэбілася ледзьве не добрая гадзіна, каб хоць з большага разгрэбці. Затое дзецям была пацеха – снежныя бабы вырасталі амаль у кожным двары.
– Гэта вам не ў вашым горадзе, што растае хутчэй, чым далятае да зямлі, – пажартаваў дзед.
І тут цалкам меў рацыю, зімой вёска на снег заўсёды больш багатая.
Пакуль мужчыны прыбіралі ў двары, жанчыны гатавалі сняданак. Дзякуй, па багатай вячэры гэта было няцяжка. Пакуль Янка з Міланай снедалі, праз акно было відаць, як мясцовая дзятва, хто з санкамі, хто на лыжах, кіруюцца ў бок школы – там быў прасторны двор, а побач з ім горка. Далучаліся да іх і дзеці, што прыехалі да сваіх родных у вёску, зрэшты, дзеля гэтага з цеснага горада і вырваліся. Гледзячы, з якім задорам ўсе павысыпалі на вуліцу, закарцела і нашым падлеткам. Пахапалі лядзянкі – і гайда за снежнымі забавамі!
Бялюткая пушыстая паверхня горкі яшчэ не была