Эротические рассказы

Чароўная скарбніца. Людмила РублевскаяЧитать онлайн книгу.

Чароўная скарбніца - Людмила Рублевская


Скачать книгу
Яны ўсміхаліся, гергеталі нешта незразумелае і працягвалі да вухуцянак рукі. Паненкі прынялі гэта за радаснае вітанне і падышлі бліжэй. Імгненне – і абедзве апынуліся ў чалавечых абдымках. Узрадаваліся такому цёпламу прыёму дзяўчынкі-іншапланетніцы.

      – Я ж табе казала, што яны мілыя, а Улада проста нас ні з кім дзяліць не хоча! – лапатала Зялёнка. І тут зямлянін, які трымаў паненку ў абдымках, нечакана ўкусіў яе за вуха-клаксончык.

      – А-а-а-а-а! – ускрыкнула Зялёнка.

      – І-і-і-і-і! Адпусці! – запішчала Сінька, калі другі мясцовы жыхар учапіўся ў яе прычоску-спружынку і паспрабаваў адарваць.

      Няшчасную Зялёнку жудасны зямлянін бесцырымонна кусаў і слініў. Сіньку душылі ў абдымках, адначасова імкнучыся адарваць хоць штосьці. Пераляканыя паненкі безвынікова спрабавалі вырвацца і вішчалі на ўсю моц.

      Раптам пачуўся ўсхваляваны незнаёмы голас:

      – Што здарылася? Хто так крычыць?

      Да іх хуткім крокам набліжалася яшчэ адна зямлянка. Яна была велізарная, у шмат разоў большая за тых, якія ўтрымлівалі ў палоне вухуцянак. Паненкам стала жудасна, яны разумелі, што гэтая асоба можа проста з’есці іх!

      – Цац! Цац! – данеслася да слыху ашалелых ад жаху Зялёнкі і Сінькі.

      З туевай сцяны выскачыла Улада, яна таксама бегла на крыкі. Вухуцянкам заставалася толькі спадзявацца на выратаванне і слухацца каманды «цац!». Вялікім намаганнем волі яны перасталі вішчаць і знерухомелі. Некалькі доўгіх імгненняў іх яшчэ жмакалі, кусалі і слінілі страшныя зямныя істоты.

      – Што тут робіцца? – запыталася ўстрывожаная вялікая зямлянка.

      – Нічога страшнага, спадарыня Стэфа, проста вашыя дзеткі гулялі з маімі цацкамі-пішчалкамі! – Улада старалася заставацца спакойнай і ўсміхацца.

      – А я чую: віск на ўвесь сад! Толькі адышла на хвілінку дзеткам соку прынесці, а тут такі лямант усчаўся! Я так напалохалася…

      – Усё добра, нічога не здарылася! – супакойвала суседку Улада.

      – Якія лялькі ў цябе незвычайныя! – заўважыла спадарыня Стэфа. – Я такіх ніколі не бачыла.

      – Новая калекцыя, яны яшчэ не набралі папулярнасць.

      – Я б сваім дзеткам такія купіла! – зацікавілася суседка і ўзяла ў рукі Сіньку. Пакруціла спружынку яе ружовых валасоў, пагайдала вушы-клаксончыкі. – Яна пішчыць?

      – Калі акуратна націснуць на жывот, – уздыхнула Улада, разумеючы, што лялька павінна была выдаваць гукі, раз тут было столькі віску.

      Спадарыня Стэфа націснула некалькі разоў, таму Сіньцы давялося паслухмяна дудзець носам.

      – Якія мілыя! І маім дзеткам так спадабаліся! Дзе яны прадаюцца?

      Вухуцянкі так баяліся, што Улада можа проста пакінуць іх тут, аддаць гэтым жудасным істотам.

      – Не ведаю, мне падарылі, – адказала дзяўчынка.

      – Калі яны табе надакучаць – мае дзеткі з радасцю іх возьмуць! – падміргнула суседка.

      – Буду мець на ўвазе, а зараз дазвольце я іх забяру і пайду.

      Улада атрымала з рук спадарыні Стэфы Сіньку і з намаганнямі


Скачать книгу
Яндекс.Метрика