Эротические рассказы

Душа твая светлая. Коллектив авторовЧитать онлайн книгу.

Душа твая светлая - Коллектив авторов


Скачать книгу
вачыма шыкоўнае багацце руж, гербер, лілій, цюльпанаў, ён раптам як спатыкнуўся: прама перад ім стаяла-красавалася ярка-пунсовая Ванда – каралева сярод усіх архідэй! Рэдкасць у адкрытым продажы неймаверная.

      – Скажыце, а адкуль у вас гэтая красуня? – папытаўся ён у прадаўшчыцы.

      – Красуня то красуня, ды вось браць ніхто не хоча. Дарагая занадта. Прывезена з-за мяжы, з нейкай экзатычнай краіны.

      Абрадаваны такой нечаканай удачай, Дзядзюля тут жа набыў архідэю. Лепшага падарунка нельга было і прыдумаць.

      Яны сустрэліся ў кавярні. Дзядзюля павіншаваў Наташу і падаў ёй прыгожы, сувенірны са шнурочкамі пакет.

      – Што гэта? – здзівілася яна.

      – А ты дастань пакунак, разгарні. Толькі акуратна.

      І калі яна ўбачыла жывую каралеўскую архідэю, не змагла стрымаць свайго захаплення:

      – Ой, якая прыгажосць! Які цуд! Дзякую, Васілёк.

      І Дзядзюля ўпершыню за час іхняга расстання ўбачыў у яе журботных вачах іскрынкі радасці, а твар кранула цёплая, даверлівая ўсмешка.

      Развітваліся яны, як звычайна, на аўтобусным прыпынку.

      Прыціскаючы пакет да грудзей, Наталля сказала:

      – Яшчэ раз дзякуй за Ванду! Я нават пра гэта і не марыла.

      – А я мару ведаеш аб чым? Вывесці гібрыд новай архідэі і назваць яе тваім імем. Як гэта будзе чароўна гучаць – На-та-лі-і…

      – Дзякуй, Васілёк…

      Па звычцы апошніх дзён ён памкнуўся пацалаваць Наташу і адчуў, што вусны яе адгукнуліся ледзь улоўным трымценнем і затрымаліся на яго вуснах крыху даўжэй, чым гэта абавязвала сяброўства.

      Дадому ён ішоў акрылены, адчуваючы, як у грудзях трапечацца казытліва-пяшчотны матылёк.

      Ружовы туман

      1

      На танцы Максім Лагодзіч выбраўся позна, калі там ужо ўсё грымела і віравала. Зала была паўнюткая. Мужчыны (некаторыя на прыкметным падпітку) з пажадлівым бляскам у вачах пад аглушальную музыку выраблялі перад сваімі партнёршамі фрывольна-зухаватыя каленцы, а тыя, расчырванелыя, узрушаныя павышанай мужчынскай увагай, адчайна какетнічалі, а то і адкрыта фліртавалі.

      Назіраць за ўсім гэтым было і смешна, і няёмка. Асабліва калі ведаць, што яшчэ днём, на працэдурах, большасць з гэтых зухаватых кавалераў вохкалі, цяжка ўздыхалі, трымаючыся хто за спіну, хто за жывот.

      Максім спыніўся ля ўвахода, не спяшаючыся праходзіць у глыбіню залы. Вырашыў спачатку прыгледзецца да публікі, прыслухацца да музыкі і, калі нешта не спадабаецца, адразу сысці.

      Санаторныя танцы ён не любіў. Сюды, як правіла, прыходзілі з адзінай мэтай: пазнаёміцца з незанятай яшчэ жанчынай і на пару тыдняў завесці амурныя адносіны. Максіму гэтага было не трэба. У другі раз ён прыязджае ў Жалезнаводск з сур’ёзным намерам падлячыць хворую печань і таму акуратна прымае ўсе прапісаныя доктарам працэдуры – ванны, электрафарэз, лячэбную гімнастыку, пасля якіх к вечару ўжо не да танцулек, а тым больш нейкіх амураў.

      Ды не толькі фізічна, але і маральна Максім не быў схільны да танцаў. Назіраючы збоку за фрывольнымі паводзінамі некаторых парачак, ён


Скачать книгу
Яндекс.Метрика