Эротические рассказы

Цені Дзікага палявання. Алесь КожедубЧитать онлайн книгу.

Цені Дзікага палявання - Алесь Кожедуб


Скачать книгу
кругамі вакол яго і ўсё не мог пайсці зусім, усё не мог кінуць яго, абыякавага да лесу, да ежы, да жыцця. Зараз адзіным у лесавіковых уладаннях застаўся ястраб, не такі яшчэ і стары, але ўжо надзвычай спакойны. Гняздо ястраба хавалася ў гушчары невысокіх крывых дрэў, што выраслі на былым пагарэлішчы. Пагарэлішча гэта густа аплялося дзікімі кустамі, чалавек праз іх прадзіраўся вельмі рэдка. Гняздо было недагледжанае, зеўрала велікаватымі дзіркамі, праз якія нават магло выкуліцца, калі б было, яйка, але яек у ім не ляжала ўжо шмат вёснаў. Пад ім валялася на зямлі некалькі костак, ды на тонкіх суччах бліжэйшых кустоў трымцелі на ветрыку рэдкія пёркі – рэшткі даўняй здабычы. На паляванне ястраб лятаў зрэдку – цэлымі днямі ён праседжваў на суку каля гнязда, сам здаваўся суком, бо амаль не варушыўся. Круглыя жоўтыя вочы пазіралі кудысьці далёка – і раптам зацягваліся плеўкаю. Але потым плеўка ўсё ж знікала. І голасу ястраба лесавік амаль не помніў. Ды што казаць – слаба помніўся ўжо свой. Ястраб сядзеў, лесавік умошчваўся дзесьці побач – ястраба гэта зусім не непакоіла, – абодва глядзелі ўдалеч, у сябе. Абодва чулі даўнейшае, далёкае, бачылі здабычу і сваіх ахвяр, адчувалі моц крылаў і моц духу, ад якіх гула пушча і ўцякалі людзі і звяры – і гэта іх амаль не хвалявала. Потым лесавік знікаў, ястраб жа часцей за ўсё заставаўся. І не таму, што быў слабы. Ён быў ужо вельмі спакойны. І гэты ягоны спакой лесавік разумеў, не хацеў, каб ён быў, ды зрабіць нічога не мог.

      Адзіны ў пушчы быў і стары крумкач, які ўжо таксама зажыўся сярод гэтых лясоў і балот. Астатнія крумкачы, што яшчэ праляталі над людскімі паселішчамі, падыходзілі яму хіба што ў праўнукі, крумкач заўсёды трымаўся адасоблена ад іх, як і ад усяго жывога. Але крумкач, у адрозненне ад ястраба, не праседжваў суткі на адным і тым жа суку, не камянеў на ім, а ўвесь час кудысьці ляцеў. Ён раптоўна ўзнікаў там, дзе яго ніхто не чакаў, – каля зарэзанага ваўкамі лася, мяса ягонае дымела ў марозным паветры, вочы ўжо зашклянелі, вялікае тулава з адкінутымі нагамі паторгвалася, з ашчэраных ваўчыных пашчаў зрывалася сліна, змяшаная з крывёй, ваўкі рвалі, пагырквалі адзін на аднаго, похапкам глыталі, над ласём чутны былі хрыпы, шархацеў снег, патрэсквала раздзіранае мяса, глэмкалі, клацнуўшы зубамі, пашчы, – крумкач сядзеў на бліжэйшай яліне, некаторы час уважліва глядзеў, потым раптоўна зрываўся і ляцеў. Ці раўлі, захлынаючыся, бензапілы, людзі ў ватоўках і ботах павольна пахаджвалі між дрэў – і чарговае з іх, задрыжэўшы вяршалінай, спачатку марудна, вельмі марудна хілілася і па-над самай зямлёй ужо імкліва ляцела пад ногі сабратам; раўлі маторы, ірвалі драўніну, гонячы свежа-белае пілавінне, зубы піл, глуха бумкалі аб зямлю тоўстыя камлі, трашчала голле, разляталася ў бакі садраная кара, пахла смалой і сокам, – на свежым, яшчэ не замшэлым пні сядзеў крумкач, пакручваў галавой, вочы яго былі жывыя. Крумкач людзей унікаў, але ніколькі і не баяўся. Ці вось ужо сышла веснавая паводка, рэчка амаль увайшла ў берагі, пра паводку гаварылі ўжо толькі шматкі сухое


Скачать книгу
Яндекс.Метрика