Размова з люстэркам. Коллектив авторовЧитать онлайн книгу.
як змірыцца з сітуацыяй.
– Іванавіч, я ў паліклініцы, і «кукаваць» мне тут да абеда ці мо й болей. На аб’ект едзьце без мяне!
Іванавіч спрабаваў паўшчуваць, маўляў, без Міхася толкам не ацаніць, колькі папярэдне «злупіць» грошай з заказчыка, пакуль складуць дакладны каштарыс, але ён ужо не надта ўслухоўваўся ў тлумачэнні. Тут, ля кабінета анколага, сярод гэтых бедакоў, ён раптам зразумеў, што ўсё тое, што адбываецца за сценамі паліклінічнага корпуса, ужо драбяза, не вартая нерваў. Працяла трывожная думка: чаму гэта яго накіравалі так тэрмінова да анколага?
– Адамовіч дрэнны ўрач? Ну што грубаваты, дык з намі інакш і нельга. А так ён быў лепшым хірургам, да яго пад скальпель усе прасіліся. У семдзесят пяць, канешне, не аперыруе, не той ужо ўзрост, але ж вопыт не растрасеш, ён і цяпер зірне на цябе, нібыта рэнтгенам пройдзецца. І дыягназ у яго як прысуд, не адкруцішся. А сын увесь у бацьку пайшоў, да Адамовіча-малодшага сёння трапіць – таксама вялікая ўдача. А ты кажаш, грубы.
– Рак стрававода? Чацвёртай ступені? – прамовіў нехта спачувальна.
– Ага, апошняй. Пятай ступені не бывае, – адказала адна з тых жанчын, што перагарадзілі Міхасю дарогу да кабінета ўрача.
– На калідоры ляжала? Ой, я таксама да аперацыі тры дні кантавалася, пакуль ложак вызваліўся. Няхай бы начальства паляжала ў такіх умовах, можа, задумалася б, што трэба бальніцы хутчэй будаваць.
– Дык яна што, спачатку па знахарах пайшла? Дурненькая, час быў упушчаны. А нам тыя траўкі і малітвы – што за саломінку ўхапіцца!
– Не, без малітваў нельга! Асабліва калі ўжо больш нічога не дапамагае! Тады толькі на Бога спадзявайся, а больш ні на каго.
– Ага, браток, гэта як баі без правілаў: ці ты рак адужаеш, ці ён, зараза, цябе!
– А я так і сказаў свайму ўрачу: вынеслі мне смяротны прысуд без пракурораў і без адвакатаў і, галоўнае, без дакладнай даты пакарання. А яна мне: «Малайчына, што жартуеце. Смехатэрапія – добрая рэч…»
Наслухаўшыся такіх размоў, Міхась пераступіў парог кабінета ўрача на ватных нагах. Умольным позіркам глядзеў ён на доктара Адамовіча, пра якога казалі, што ён тут сапраўдны свяціла.
– Ну што, асілак? Ну праўда ж, асілак? – заўсміхаўся, звярнуўшыся не столькі да яго, колькі да маладзенькай медсястры, доктар. І тут жа спахмурнеў, заглыбіўся ў нейкія паперы, якія яму перадала, перапытаўшы прозвішча наведвальніка, сястрычка.
– Ну, гэта ты цяпер асілак, – раптам пасур’ёзнеў доктар. – А праз пэўны час будзеш такі ж нямоглы, як вунь тыя людзі на калідоры! Калі не пачнеш лячыцца! Калі тэрмінова не ляжаш на аперацыю. Такія вось асілкі, як тыя вялізныя дрэвы. Не заўважаў? У непагадзь яны чамусьці валяцца першымі. Што, напалохаў цябе? А ты не палохайся! – доктар не ўсміхаўся, казаў нават злосна, у адказ хацелася яму нагрубіць і ляснуць дзвярыма.
Але не нагрубіў і не ўцёк. Толькі адчуў сваю бездапаможнасць і перад гэтым суровага выгляду анколагам, і перад медсястрой, якая таксама ўжо не ўсміхалася, а цярпліва тлумачыла, што яго паставілі ў чаргу на аперацыю і роўна праз