Эротические рассказы

Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір КараткевічЧитать онлайн книгу.

Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч


Скачать книгу
ведаеш, што са мной.

      – Дальбог, не. Я ж не чараўнік. Зноў нейкае глупства.

      – На гэты раз не глупства. Ты хутка пакінеш мяне.

      – Вядома. Паеду на канікулы. Калі толькі ты не запросіш мяне да сябе.

      – Не запрашу.

      – Што ж, тваё права. Тады паедзем да мяне.

      – Шлюха да цябе паедзе, вось хто. Iх запрашай.

      Андрэй усміхнуўся. Яму ні на каго не хацелася злавацца:

      – Ты, аднак, і лаяцца можаш. Гэта я ад цябе ўпершыню чую.

      – I не тое пачуеш.

      Грынкевіч узяў Марыю за руку.

      – Слухай, – сур’ёзна сказаў ён, – што, уласна, сталася?

      – Ты закахаўся ў гэтую… там, на лекцыі,– тон Марыі быў невымоўна гідлівы.

      Андрэя як быццам хтосьці ўдарыў па галаве. Ён стаяў аслупянелы ад гэтай дзікай думкі, не верыў сваім вушам.

      – У Гораву? – спытаў ён нарэшце голасам, што прарваўся аднекуль знутры.

      – Не вымаўляй яе iмя пры мне.

      Тэатральная фраза вярнула Андрэю раўнавагу і здольнасць жартаваць:

      – I якія ж гэта прыкметы, што я такі закаханы? Ты растлумач, а то я нешта не бачу.

      – Ты пачаў хадзіць на ўсе яе лекцыі.

      – Што ж, гэта святы абавязак савецкага слухача, – сказаў ён.

      – Глядзіш на яе сабачымі вачыма, гатовы мастом перад ёю расцягнуцца.

      Голас лектара, яе спагада, яе словы аб Рэмбранце, нарэшце, тое, што, магчыма, яе продак быў там, на пароме, патрабавалі неадкладнага адказу. Гэтай дарэмшчыны нельга было вытрымаць, нават калі б гэта сказала маці.

      – Слухай, такімі словамі не кідаюцца. Гэта ўсё адно як гноем кідаць.

      – Я кахаю, таму і кідаю, – плечы яе затрэсліся.

      Андрэй, як заўжды, не вытрымаў. Шкадаванне да гэтай жанчыны рабіла яго вельмі слабым, і яна гэта ведала.

      – Марыя, – сказаў ён, – гэтак жа ж нельга. Нельга так крыўдзіць людзей. Мяне і яе. Я вельмі яе паважаю. Яна цудоўны лектар і надзвычай добры чалавек. Але гэта ўсё.

      – Няпраўда, – строга сказала яна, – ты закахаўся, ты, магчыма, нават недзе сустракаешся з ёю. Іначай адкуль такі тон у сённяшняй вашай размове?

      – Табе мала майго слова гонару?

      – Мала. Калі чалавек закахаецца, ён губляе гонар.

      – Калі з чалавекам здараецца такое, ён набывае гонар, – сказаў Андрэй, – проста ты вельмі дрэнна думаеш аб каханні, Маша. А я думаю аб ім высока. I таму слова табе даю, што я ні разу і не думаў ні аб чым іншым. Ані…

      – Важнасць, – тарганула яна плячом.

      – Слухай, – сказаў ён, – я слова даў.

      I прыбавiў глуха:

      – Бадай, і не варта было.

      – Не варта? – разгублена спытала яна.

      – Не варта. Таму што, калi я даю слова, я яго даю. Але яна ўжо зноў не слухала:

      – I яна. Яна на цябе якiмi вачыма глядзiць?

      Андрэй збялеў.

      – Не руш, – глуха сказаў ён, – не руш чалавека. Пра мяне можаш казаць, што хочаш. Іншых – не чапай. Колькі ж гэта вас развялося – майстроў чапаць чалавека за жывое?

      – Бачыце вы, які рыцар.

      Андрэй маўчаў, адвярнуўшыся ад яе і гледзячы ў акно, бо ў го�


Скачать книгу
Яндекс.Метрика