Эротические рассказы

Заўтрашні дзень. Кузьма ЧорныЧитать онлайн книгу.

Заўтрашні дзень - Кузьма Чорны


Скачать книгу
перапрадаць. Гэта быў дробны перакупшчык. Аляксандрава маладосць прыпала на час першых год рэвалюцыi, i вялікая плынь пацягла i яго ў сваю імклівасць. Ён, як i кожны ў той час, лёгка мог вызначыць сабе сваю дарогу. Не ў прыклад тысячам маладых людзей, ён ні ў якія рабфакі i тэхнікумы не падаваўся, а з лёгкай душой далучыўся да тых, што адразу хацелі ступіць на прывабную сцежку. Ён быў хлопец увішны i дбайны. Ён не захацеў падначальвацца, а каб самому ўзначальваць. Аж сам бацька дзівіўся: як ён, такі малады, здолеў астацца за начальніка валасной міліцыi.

      Спачатку ён канфiскаваў самагонныя апараты, а пасля налажыўся да гладкіх прамоваў. Месяц за месяцам i год за годам, i ён засвоiў некаторыя думкі вялікіх людзей, але браў іх не з правага, а з левага боку. Аднак жа праз год пяць сваёй службовай дзейнасці мог, вокам не міргнуўшы, лезці ў спрэчкі, i нават філасофскія, з кім толькі хочаш. «Усё цячэ, усё зменьваецца». Ён i гэта ўзяў сабе ў галаву. I раз як адзін з дзеячаў раённай улады выступіў на выпускным вечары ў сярэдняй школе. Невядома, з якой прычыны, але ён тут доўга гаварыў аб тым, што ў адной кнізе, якую ён чытаў, сказана, што нехта праз дзесяць год вярнуўся ў родныя мясціны i застаў усё там на ранейшым месцы i без змен.

      – Вучыцеся вы, – сказаў ён выпускной з дзесятага класа моладзі, бачыць праўду жыцця дыялектычна, а не так, як гэты аўтар, у якога нішто нідзе не цячэ i не зменьваецца, а астаецца нават i праз дзесяць год на тым жа самым месцы.

      Хоць з яго прамовы ніхто нічога i не зразумеў, аднак жа ўсё гэта мела дачыненне да яго далейшага жыцця. Пасля ўрачыстай часткі былі танцы, i ён здорава танцаваў, i асабліва з нейкай ціхай i высокай дзяўчынай. Яна была дачка тутэйшага аптэкара, i гора яе было ў тым, што яна нямала да гэтага часу прачытала кніг, але да поўнай меры не дачыталася, а толькі ўзварушыла свае думкі. Такім чынам яна адразу скеміла, што Сушчэвіч гаворыць у плане філасофii, а што i як – да гэтага яна ў той вечар не магла яшчэ дайсці. Гэтая добрая сэрцам i спакойная душой дзяўчына з таго вечара пачала думаць аб ім як аб чалавеку, вартым таго, каб ім захапляцца. Простае сэрца! Святая наiўнасць! Яна думала, што пасля дзесяцігодкі паедзе вучыцца далей, але імкненні яе маладосці раздвоіліся. Што ж да яго, то ён таксама з таго вечара не выпускаў яе з сваіх думак. Трэба сказаць проста i адразу: увосень таго ж года яна стала яго жонкай, а роўна праз год радзіўся Коля, які цяпер, маючы надзею, што гэта яго бацька таемна з'явіўся i жыве ў крайняй ад лесу старой трохаконнай хаце, шыбаваў сюды, азіраючыся i дробна перабіраючы нагамі.

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

      Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

/9j/4AAQSkZJRgABAQEASABIAAD/2wBDAAIBAQIBAQICAgICAgICAwUDAwMDAwYEBAMFBwY
Скачать книгу
Яндекс.Метрика