Эротические рассказы

Трэцяе пакаленне. Кузьма ЧорныЧитать онлайн книгу.

Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны


Скачать книгу
хутарскога двара. Адтуль можна было і не ведаць, што робіцца ў хутарскім доме, у садзе і нават на двары каля дома. Якраз у той час уз’ехалі на двор дзве фурманкі з чырвонаармейцамі. Зося чула, як брахалі сабакі, але тут жа пачула, як Скуратовіч уняў сабак. Усё сціхла. Зося нават не выйшла – яна даіла каровы. Яна мала ў гэтыя хвіліны цікавілася ўсім тым, што магло рабіцца на двары ці ў доме. Горасць мучыла яе. Ёй хацелася, каб працэс даення кароў цягнуўся як найдалей, каб так было тут ціха і каб ніхто сюды не прыходзіў.

      Больш за паўгадзіны прайшло, пакуль яна падаіла каровы і пакуль пастушок пагнаў іх у поле.

      – Ты ведаеш, на каго сабакі нядаўна брахалі? – сказаў пастушок да Зосі, выходзячы следам за каровамі з хлява. – Бальшавікі прыехалі развёрстку браць. Пытаюцца, дзе леташняе збожжа схавана. От цікава, ці знойдуць, ці не?

      – А хіба яно дзе схавана?

      – А хіба ты не ведаеш?

      – He.

      – А я падглядзеў. Ты адно маўчы. Калі не знойдуць, то я папрашу ў гаспадара, каб мне пуд даў гасцінца: я ж ведаю, а не сказаў; от за гэта няхай дасць.

      – He дасць.

      – Дасць. А не дасць – дык скажу. От бацька ўзрадуецца, калі пуд жыта прывалаку дадому. Ты ж адно маўчы.

      I з таемным выглядам змоўшчыка ён сказаў Зосі, дзе схавана збожжа. Зося пайшла дваром. Дзве фурманкі стаялі каля кухонных дзвярэй. Скуратовіч быў каля іх. На вузкай лаўцы пры сцяне сядзеў чалавек у чорным фрэнчы, чырвонаармейцы, ляжалі на абшчыпанай гусьмі траве. Скуратовіч гаварыў:

      – Гэтулькі вы, таварыш камісар, салдат узялі, як бы баіцеся мяне, ці што? (3 губ яго выціснулася вялая ўсмешка.) Кажуць, бандыты па лясах ёсць. Можа, і праўда, хто яго ведае. Каля нас то пакуль, дзякуй богу, не чуваць гэтага. Страшнавата, на адзіноце жывём.

      – Вы гаворыце, што ўраджаю жыта ў вас усяго, што ў гумне ляжыць? Больш вы нідзе не складалі?

      – He.

      – I леташняга збожжа ў вас ні зерня няма?

      – Як-то ні зерня? Дзве кадушкі – от жа! – у сенцах стаяць. I кадушка мукі. Стаіць мне на абыходак, бо маладога хаця каб я, бог даў, паспеў пасеяць, намалаціць.

      – Ведаеце, што ёсць такі закон: трэба пасеяць, трэба і есці, а лішняе трэба аддаць: вайна, армію карміць трэба.

      – Трэба-то трэба, а Божа мой, хіба я не хачу аддаць лішняга!

      – To скажыце дзе яно схавана. Мы ведаем, што ў вас вельмі многа збожжа схавана леташняга. Мы будзем шукаць.

      – Шукайце, – заявіў Скуратовіч. – Такога крыўднага слова мне яшчэ ніхто ніколі не гаварыў. He даюць веры чалавеку. Я на судзе не раз стаяў за сведку, ніколі няпраўды не сказаў. Я з людзьмі жыў і меркаваўся. А Б-божа мой! (Ён хапіўся за галаву.)

      Зося прайшла моўчкі паўз іх. Яна чула частку гэтай гаворкі. У кухні была толькі адна Скуратовічыха. 3-за дзвярэй яна падслухоўвала, як апраўдваўся яе муж. Як толькі Зося ўвайшла, нейкая як бы здагадка ўстрапянула Скуратовічыху, грымаса прайшла ў яе па твары. Яна так адразу і загаварыла да Зосі:

      – Можа б, ты пайшла дадому запытацца, ці не прыйшоў бы твой тата заўтра да нас памагчы малаціць жыта на насенне?

      – Добра, – узрадавалася


Скачать книгу
Яндекс.Метрика