Вяртанне Ліліт. Юлія ШароваЧитать онлайн книгу.
абцасамі? Чырвоныя… Не, наўрад ці. Ейны абутак звінеў, як боты жаўнера з ганаровай варты на Дзень незалежнасці. Але яго гэта зусім не расчароўвала: ён досыць нагледзеўся на гламурных шлёндраў – батфорты, скураныя шорты, скураныя станікі, строі паліцыянткі з латэксу. Ніводнага разу ён не заставаўся задаволеным, хоць дзяўчаты і даводзілі яго да, так бы мовіць, фармальнай кульмінацыі.
Дама ўвайшла.
На ёй быў даўгі чорны плашч, расшпілены так, што можна было разгледзець іншыя дэталі ўбрання. Нічога з традыцыйнай атрыбутыкі: белая кашуля, чорныя нагавіцы (ды не скураныя, а самыя звычайныя), чаравікі, сапраўды з адмыслова падбітымі абцасамі. Нагавіцы трымаліся на шлейках. Дама была амаль што без макіяжу, толькі падфарбавала вусны зырка-чырвонай памадай. Гладка зачасаныя цёмныя валасы яна сабрала ў вузел на патыліцы.
Васіль Мікалаевіч не ведаў, як яму паводзіцца: кожны рух, кожнае слова падаваліся яму недарэчнымі і бязглуздымі.
– Ну, і доўга я буду стаяць у вітальні? – суворым тонам запыталася дама.
– П-п-праб-б-бачце… – замітусіўся Мікалаевіч і нязграбнымі жэстамі пачаў паказваць ёй на ўваход у пакой.
Госця даволі рэзкім, але элегантным рухам скінула палітон і швырганула яго Зайчыкаву.
– Але ж і манеры ў цябе… – незадаволена прамовіла яна і пайшла ў пакой. – Кавы хачу.
Зайчыкаў паскакаў на кухню і пачаў завіхацца ля пліты, сілячыся дагадзіць госці. Ніколі ён не варыў каву і не запарваў гарбату абслузе. Але ж яна не абслуга, яна так загадала! І ён варыў тую каву, і стаўляў кубачак на тацу, і сервіраваў як толькі фантазія падказвала.
Дама зірнула на тацу з кубкам кавы і з выразам лёгкай агіды на твары прамовіла:
– Нясі яе прэч, яна смярдзіць паленай кукурузай!
– Так, спадарыня… – само сабой зляцела з вуснаў Зайчыкава, які зусім увайшоў у новую ролю, дзе ад яго патрабавалася адно пакорлівая згода з першым-лепшым капрызам ягонай Спадарыні.
Калі ён вярнуўся ў пакой, то пабачыў Спадарыню ў новым вобразе. Яна стаяла ля акна спінай да яго, аголеная да пояса. З задняй кішэні ейных нагавіцаў вытыркаўся маленькі зграбны бізунок… у Мікалаевіча пачаўся прыступ тахікардыі.
– І… ш-ш-што ц-ц-цяпер, мая Спа-спа-спа-д-д-дарыня?..
– Маўчаць! Тут я задаю пытанні!
– Т-т-так, мая Спа-д-д-дарыня, праб-б-бачце м-м-мне…
Спадарыня прамаўчала і, вытрымаўшы паўзу, прамовіла ціха, але сувора:
– На калені!
– Але…
– На калені!
І ляснула бізунком па падваконні, ды так, што ў Мікалаевіча ў вушах засвістала, быццам побач пранеслася віхура. Калені падагнуліся самі сабой, і ён апусціўся на падлогу. Так і стаяў, укленчыўшы, баючыся ўзняць вочы.
– Паўтарай за мной, – прамаўляла яна, – паўтарай! «Я – Раб…»
– Я – Раб, мая Спадарыня.
– «…я мізэрны, брудны чарвяк…»
– Я мізэрны, брудны чарвяк, мая Спадарыня…
– «…я – чмо балотнае…»
– Я – чмо балотнае, мая Спадарыня…
Госпадзе,