Эротические рассказы

Смерць у Венецыі. Томас МанЧитать онлайн книгу.

Смерць у Венецыі - Томас Ман


Скачать книгу
зразумець, што гэтае забароненае каханне стала не прычынай смерці, а толькі апошняй вяхой на шляху пісьменніка да яе. Параза ж Ашэнбаха – гэта параза не мастацтва наогул, а таго мастацтва, прадстаўніком якога з’яўляецца ён і якое пазбаўлена чалавечнасці, напоўнена «хлуснёй і камедыянцтвам», штурхае «ў прадонне», у безвыходнасць; больш за тое, гэта знак крушэння таго свету, у якім гаспадарыць эпідэмія бездухоўнасці і маральнага ўбоства і якому служыць Густаў Ашэнбах.

      У шэрагу вобразаў, што складаюць сімвалічную структуру навелы, ключавымі з’яўляюцца вобразы незнаёмца, які выклікаў у пісьменніка моцнае, нібы прыступ ліхаманкі, жаданне падарожнічаць; змрочна-злавеснага гандальера з яго чорнай шлюпкай, што нагадвала труну і наводзіла на думкі пра смерць; прапахлага карболкай здзекліва-нахабнага спевака-скамароха, чые непрыстойныя крыўлянні і грымасы, дзікія скокі і песенькі сугестыўна адсылаюць да культу бога Дыяніса (рэфлексіі пра «элінізм у асветніцтве», вобразы і матывы старажытнагрэчаскай міфалогіі наогул з’яўляюцца важнымі складнікамі мастацкай сістэмы гэтага твора). Уражанне сімвалічнасці, нават дэманічнасці гэтых персанажаў узмацняецца дзякуючы таму, што ўсе яны надзелены апавядальнікам цалкам аднолькавай знешнасцю. Чымсьці гэтыя постаці адгукнуцца пасля ў чорце Адрыяна Леверкюна з рамана «Доктар Фаўстус».

      Істотным уяўляецца пытанне пра тое, якія рэальныя асобы і чые сацыяльна-філасофскія тэорыі наклалі адбітак на мастацкі свет навелы «Смерць у Венецыі». Без сумневу, у ёй, як і ў іншых творах Т. Мана, знайшлі ўвасабленне пэўныя ідэі Артура Шапенгаўэра і Фрыдрыха Ніцшэ. Адносна ж прататыпа галоўнага героя Т. Ман у адным з лістоў ад 1921 г. паведамляе, што «свайму герою, ахопленаму вакханаліяй распаду»[21], ён даў імя і знешнасць славутага музыканта Густава Малера, пра смерць якога даведаўся ў 1911 г. у час падарожжа ў Венецыю. Яшчэ раней, у 1920 г., Т. Ман піша, што першапачаткова ён планаваў падаць у гратэскавым выглядзе «жарсць як разгубленасць і знявагу», «пакутлівую, кранальную і вялікую гісторыю»[22] палкага кахання амаль 74-гадовага Гётэ да 18-гадовай Ульрыкі фон Леветцау; і хаця ў канчатковым выглядзе фабула змянілася на яшчэ больш «рызыкоўную», феномен «жарсці як разгубленасці і знявагі» застаўся прадметам аповеду і ў здзейсненым варыянце. Ды і жаданне Ашэнбаха «дажыць да старасці», дасягнуць велічы і пашаны, афіцыйнага прызнання сваёй «класічнасці» выклікае асацыяцыі з асобай Гётэ, яго бясспрэчным статусам класіка. Відавочныя, такім чынам, абагульненасць, збіральнасць вобраза Густава Ашэнбаха.

      Не выключана таксама, што адным з матываў напісання навелы была патрэба Т. Мана «зноў паразважаць аб праблемах уласнай творчасці, уласнага стаўлення да гуманізму»[23]; у кожным разе, многае ў апісанні твораў Ашэнбаха, ладу яго жыцця і нават метадаў працы дае падставы для аналогій з самім аўтарам. У той жа час Т. Ман, відавочна, дыстанцуецца ад свайго героя, адзначанага духам часу


Скачать книгу

<p>21</p>

Манн Т. Письмо Вольфгангу Борну от 18 марта 1921 г. / Пер. с нем. С. Апта // Манн Т. Письма. М., 1975. С. 30.

<p>22</p>

Манн Т. Письмо Карлу Марии Веберу от 4 июля 1920 г. // Там же. С. 27.

<p>23</p>

Дирзен И. Эпическое искусство Томаса Манна: Мировоззрение и жизнь. Пер. с нем. М., 1981. С. 96.

Яндекс.Метрика