У чым сакрэт жаночага шчасця? Аўтар кнігі «Абое рабое» ўпэўненая, што перш-наперш – у добрай усмешцы, ва ўменнi дараваць сабе жаночыя слабасці, радавацца нават дробязям. Мудры іранічны погляд старэйшага пакалення, дзіцячая непасрэднасць і кемлівасць дапамагаюць галоўным героям выбудоўваць адносіны з роднымі і блізкімі, рашаць праблемы і напаўняць жыццё добрымі справамі.
Абразкі, кароткія апавяданні, пададзеныя чытачу праз прызму гумару, дазваляюць убачыць жыццёвыя сітуацыі, у якія ён сам неаднойчы трапляў, і знайсці рэцэпт свайго асабістага шчасця.