Эротические рассказы

Хабар. Андрэй СідарэйкаЧитать онлайн книгу.

Хабар - Андрэй Сідарэйка


Скачать книгу
прамовіў ён.

      На тым канцы проваду пачуўся мужчынскі голас. Яго ўладальнік быў настроены рашуча.

      – Мне Ягора Дубцова трэба, – прабасіў незнаёмец.

      Такога карэспандэнта ў выданні не існавала. Гэта быў псеўданім Іванова. Зразумеўшы, што пахне смаленым, журналіст вырашыў схітрыць:

      – Дубцова пакуль няма. Ён на заданні.

      – Пашанцавала, – пачулася на тым канцы. – А то напісаў, што быццам я, Іван Сідараў, перавёз 20 ліпеня ўсяго дзве тоны збожжа. Хлусня. За мной усе пятнаццаць!

      – Так, так, – адказаў Іваноў. – Мы абавязкова Дубцову перададзім. І вашы працоўныя паказчыкі ў наступным нумары ўдакладнім.

      – Вялікі вам дзякуй, – адразу ж памякчэў голас. – З кім маю гонар размаўляць?

      – Сяргей Іваноў.

      – Вось вы добра пішаце, – пачулася з прыхільнасцю. – Дубцову трэба ў вас павучыцца. Усяго вам найлепшага.

      Не паспеў карэспандэнт пакласці трубку, як тэлефон пачаў тарабаніць зноў.

      – Слухаем вас, – добразычліва павітаўся журналіст.

      – Іваноў на месцы? – запытаўся грубы мужчынскі голас.

      Карэспандэнт і ў гэты раз вырашыў пайсці на хітрыкі.

      – Ён у тэрміновай камандзіроўцы.

      – Шкада, – прагучала на тым канцы проваду. – Ведаеце, ён быў у нашай гаспадарцы, пісаў матэрыял і пераблытаў прасаванае сена з падпрасаваным. Як так?

      – Прабачце, калі ласка. Мы ўдакладнім гэты момант у наступным нумары. А Іванову зробім заўвагу.

      – Дзякуй. Як вас зваць?

      – Ягор Дубцоў.

      – Чыталі, добра пішаце. Вось Іванову трэба ў вас павучыцца. Усяго добрага. Плёну!

      Малады карэспандэнт паклаў трубку і выдыхнуў. Ён быў вельмі ўдзячны таварышам па пяры, якія параілі яму ўзяць псеўданім. Як-ніяк, а з ім працаваць у газеце было лягчэй.

      Грунтоуны доказ

      Быль

      Самаабслугоўванне для нас, пакупнікоў, – гэта, згадзіцеся, зручна: у краму зайшоў, каляску ўзяў ды каці сабе ўздоўж паліц – выбірай, што трэба. Потым застанецца хіба аплаціць.

      Самаабслугоўванне, як здавалася, зручна і для гандлю: не трэба нешта падаваць, узважваць, расказваць. Толькі грошы бяры ды сачы, каб ніхто нічога не скраў. Для гэтага ў магазінах і ахоўнікаў трымаюць, і камеры відэаназірання ставяць, але… марна: нічога не дапамагае.

      Дык вось. Супрацоўнікі адной з крам заўважылі, што ў іх гандлёвай зале, апроч іншага, прападаюць… цэннікі.

      Віны прадаўцоў у тым не было: тавары не пераацэньваліся, на іншы прылавак не пераносіліся, аднак такія выпадкі паўтараліся зноў і зноў, што стварала пэўныя нязручнасці: пакупнікі нерваваліся і не бралі тавар, бо не бачылі цэн, гандляры трацілі выручку і цярпенне.

      З гэтым трэба было нешта рабіць. Дырэктар тэрмінова сабраў калектыў – паставіў задачу высачыць так званага чорнага мерчандайзера (меркавалася, што яго заслалі канкурэнты, каб на сваю карысць адбіць у магазіна частку пакупнікоў)…

      Пакуль не адбілі, ахоўнікі і гандляры прыступілі да выканання задачы: яшчэ больш пільна пачалі сачыць за ўсімі, хто прыходзіць у краму. І ў хуткім часе


Скачать книгу
Яндекс.Метрика