Хабар. Андрэй СідарэйкаЧитать онлайн книгу.
чайнік, разліў па кубках гарбату, парэзаў на кавалачкі торт. Толькі закончыў з падрыхтоўкай, як у дзвярах кухні з’явілася яна, яго каханая жонка. Зірнула на стол, і на яе твары з’явілася ўсмешка, а потым ён пачуў доўгачаканае «дзякуй». І нават: «Вельмі прыемна». Але пасля… Нібы хтосьці абарваў струны яго душы. Бо наступныя словы здзівілі:
– А дзе падарунак?
– Дык вось букет. Твае любімыя ружы… – разгубіўся Іван Васільевіч.
– Дарагі, а ты не чуў, што кветкі гэта не падарунак, а знак увагі? Іх трэба дарыць у дапаўненне да чаго-небудзь, – закаціўшы вочы, патлумачыла жонка.
– Нічога сабе дадатак. Каштуе быццам новая вуда, – прамармытаў сабе пад нос мужчына, а потым гучней дадаў: – Не ведаў я гэтага. Тады сама сабе падарунак выбірай.
– Які ты ў мяне цудоўны! Зараз збяруся і пойдзем з табой у ювелірную краму. Там такія завушніцы шыкоўныя, – падляцела да мужа жонка і пацалавала ў шчаку.
– Пайшлі. Што ж толькі не купіш для самай-самай…
Балюча – затое гаюча, або кароткі курс народнай медыцыны
Гумарэска
Аднойчы вясковец Мікола знянацку захварэў.
– Вой, таблетак ніякіх няма, і аптэка не працуе. Чым жа мне цябе лячыць? – занепакоілася жонка Марыля.
– Я неяк чытаў у газеце, што добра дапамагае народная медыцына. Ёю яшчэ нашы прадзеды карысталіся, – зазначыў хворы.
– Што, напрыклад? – пацікавілася кабета.
– Пярцоўка ці алкагольны кактэйль, – адказаў той.
Праз хвіліну жанчына ўжо трымала чарку пярцоўкі. Міколу адразу такая ўвага спадабалася, бо дагэтуль на гарэлку дома было табу. А тут жонка сама ў ложак прынесла.
На жаль, хвароба ў мужчыны хутка прайшла, і курс народнай медыцыны скончыўся. Таму ён пайшоў на хітрыкі: раніцай выйшаў на двор лёгка апрануты, а вярнуўшыся, нібыта закашляў і зноў злёг у ложак. Жонка павойкала ды ўзялася лячыць мужа правераным спосабам.
Міколу хацелася так пахварэць даўжэй, але, каб Марыля не западозрыла яго сімуляцыю, быў вымушаны хутка падняцца на ногі. Праз тыдзень гісторыя паўтарылася. І зноў былі алкагольныя кактэйлі, пярцоўка, націранне спіны спіртам.
– Якая добрая народная медыцына, – хваліў Мікола сваё лекаванне, – хутка выздараўліваю. Не тое што таблеткі. Хімія адна!
Праз тыдзень мужчына прастыў яшчэ раз.
– Можа, пярцовачкі? – запытаўся ён у жонкі.
– Здымай кашулю ды кладзіся ў ложак, – пачуў загад жонкі. – Зараз тваю хваробу выганяць будзем.
Мікола з задавальненнем выканаў жончыну просьбу. Але замест звыклай пярцоўкі ўбачыў у руках каханай лазовы дубец.
– А гэта яшчэ навошта? – здзіўлена запытаўся ён.
– Таксама добры сродак ад прастуды. У газетах пішуць, што дапамагае за адну хвіліну, нават лепш, чым пярцоўка, – з усмешкай адказала кабета. – Ім яшчэ нашы прабабкі карысталіся.
– Падман, – занепакоіўся Мікола. – Ніякія лекі пакуль за хвіліну на ногі не ставілі. Патрэбны курс лячэння.
– Значыцца, пройдзем яго, – супакоіла жонка і перайшла да