Вольны птах. Раман. Мікола АдамЧитать онлайн книгу.
адказаў я.
– І чаму ж ты не мог? – цярпенне следчага відавочна трымалася на валаску.
– Бо адзін з тых, хто мяне збіў, прыйшоў разам з вамі, – вырашыў я чамусьці раптам, была – не была, распавесці як ёсць.
– Прыдумваеш па ходзе? – не паверыў мой суразмоўца.
– Вось таму і сказаў, што нічога на помню, – буркнуў я тады.
– Значыць, збілі цябе супрацоўнікі міліцыі? – перавёў дыханне следчы.
– Значыць, – кіўнуў я.
– За што?
– Здагадайцеся з трох разоў.
– Не наглей, – асадзіў мяне следчы. – Я пытанне задаў.
– Ні за што.
– Так не бывае.
– Бывае. Я кожнага з іх запамятаў на ўсё жыцё.
– Ну, дапусцім, твая праўда, – раптам перамяніў стыль размовы следчы. – Твае дзеянні? Пісаць заяву будзеш на іх? Дапусцім, напісаў, – адказаў за мяне і працягваў далей: – Дапусцім, апазнаў, распачалося следства. Ведаеш, чым яно скончыцца? Цябе пасадзяць, а яны апынуцца ахвярамі, якім ты ж яшчэ будзеш выплочваць кампенсацыю за маральную шкоду і паклёп на супрацоўнікаў органаў пры выкананні. А ведаеш, чаму менавіта так усё і адбудзецца? Таму што ты ніхто, зваць цябе ніяк і закрыць цябе прасцей, чым разбірацца ды шукаць ісціну там, дзе яна нікому непатрэбна. Да таго ж твае крыўднікі столькі пра цябе насачыняюць на судзе, што пасля ніколі не адмыешся, калі ўвогуле выйдзеш на волю.
– Таму я і не помню нічога, – падсумаваў я яго тыраду.
– Давядзецца ўспомніць, – дастаў з тэчкі следчы аркуш паперы з загадзя напісаным тэкстам на ім. – Азнаёмся і распішыся, – працягнуў мне.
Мне прапаноўвалася падпісацца пад тым, што я ўпаў і ўдарыўся аб камень. Нават смешна стала. Гэта аб які ж мне трэба было ўдарыцца камень ды яшчэ так удала ўпасці, каб прадзіравіць галаву, ушчэнт раструшчыць костку ў чэрапе ды безліч гематомаў абрысці на целе!..
– Правяраць ніхто не будзе, – мовіў следчы. – Ты падпісваеш, справа закрыта. Ты спіш спакойна, і нам добра.
– І ордэн вам за паспяхова раскрытае… – крыва ўсміхнуўся я.
– Ордэн не ордэн, адным галаўным болем менш, – неяк асуджана ўздыхнуў следчы.
– Дык ішлі б з ментоўкі, каб галава не балела, – прабурчэў я.
– Куды? – чамусьці ўхапіўся ён за мае словы.
– З вашай знешнасцю. У кіно, – адказаў я на поўным сур’ёзе і падпісаў яго ліпу.
Праз колькі часу аднойчы я пазнаў свайго следчага ў адным з персанажаў ментоўскага серыялу, на які выпадкова патрапіў па НТБ. Ён граў вядучую ролю, як потым высветлілася. Курсіраваў з серыяла ў серыял, прычым граў адмоўныя ролі, не міліцыянтаў. Чувак рэальна сышоў з міліцыі, паехаў у Маскву, паступіў вучыцца акторскай прафесіі, ды не абы куды, а ў школу-студыю МХТ, і ніводнага разу не пазначыў нідзе, не агучыў у біяграфічных дадзеных сваёй датычнасці да беларускай міліцыі ў мінулым. Былыя саслужыўцы яго, напэўна, зайздросцяць па-чорнаму і ціха ненавідзяць. Зрэшты, падобнага кшталту эпізоды ў жыцці актора